Сочинение бандароуна на белорусском языке

Перейти к контенту

Янка Купала прысвяціў сваю паэму “Бандароўна” гераічнаму мінуламу украінскага народа. У тыя далёкія часы вельмі цяжка жылося украінскаму і беларускаму народу.Сяляне цярпелі не толькі нацыянальны і феадальны прыгнёт, а нават былі пазбаўлены усялякіх чалавечых праў.

Аднак народ не сядзеў на месцы, а змагаўся за сваю незалежнасць і волю.

Паэма “Бандароўна” названа у гонар смелага учынка дзяўчынкі –украіначкі Бандароўны.

У той час на Украіне крыўдзіў і свавольнічаў увесь народ пан Патоцкі. І калі аднойчы на вечарынцы ён убачыў Бандароўну, то вырашыў ён яе абняславіць. Пан сілай стаў прыставаць к дзяўчынцы, аднак тая доўга не думаючы з’ехала яму па твары. Не сцярпеў такіх адносін да сябе пан і прыстраліў Бандароўну. Потым ён вырашыў нейкім чынам згладзіць сваю віну і вырашыў наладзіць пышнае пахаванне Бандароўны. Аднак гэтая вестка вельмі хутка абляцела усю Украіну. Украінскі народ вырашыў зрабіць паўстанне супраць польскіх прыгнятальных паноў.

Асновай сюжэта паэмы “Бандароўна” з’яўляецца канфлікт паміж Бандароўнай і Патоцкім. У гэтым і праяўляецца канфлікт сацыяльнай няроўнасці чалавека.

Бандароўна ў паэме Янкі Купалы – прыгожая маладая дзяўчына з трагічным лёсам. Закахаўся ў яе пан Патоцкі, ды не вынес абразы. На смольныя жарты ягоныя дзяўчына адказала аплявухай. Пан схапіў яе прапанаваў выбіраць – ці жыццё з ім, ці смерць. Дзяўчына выбрала смерць.
“Хараства такога ў свеце не было, не будзе”, — так апісвае сваю гераіню аўтар. Знешняя прыгажосць Бандароўны адпавядае прыгажосці яе душы. Нескароная, смелая, з чыстымі думкамі яна не баіцца жорстка адказаць пану. А калі ён спакушае яе яствамі, прапануе жыць з ім і купацца ў багацці, яна адмаўляецца. Дзявочая годнасць, каханне і асабістая свабода для яе важней, чым грошы пана. Яна выбірае смерць, абы толькі не быць падуладнай некаханаму, ганароваму Патоцкаму.
Вобраз Бандароўны сімвалізуе моц і дух беларускага народу. Янка Купала заўсёды хацеў бачыць беларускі народ свабодным, незалежным. Такімі ён маляваў шматлікіх галоўных герояў сваіх твораў. Бандароўна – гэта яшчэ адзін сімвалічны вобраз, які не паддаецца спакусам, не здаецца на літасць пана і абірае лепш смерць на волі, чым жыццё пад гнётам.

Пан Патоцкі застрэліў прыгажуню, і пакацілася па вёсках хваля абурэння. Гарэлі панскія хаты, народ помсціў панам за тое, што лічаць сябе вышэйшымі за простых людзей. Такім чынам Бандароўна сваёй смерцю падняла хвалю пратэсту супраць усяўладдзя паноў. Яна стала народнай гераіняй. У апісанні Купалы атрымаўся рамантычны вобраз прыгожай і пакутлівай беларускі. Ён выклікае ў чытача павагу і замілаванне.

Оцени ответ

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ідэйны змест паэмы Янкі Купалы «Бандароўна».

   Бандароўна — чалавек непадкупнага сумлення. Для гэтай гордай і свабодалюбівай дзяўчыны самае святое — дзявочы гонар, чалавечая годнасць. Яна больш за усе цэніць свабоду і ніколі не стане жыць у няволі. Гэту свабоду яна прадаць не можа. І калі вырашаецца лес Бандароўны, яна не можа здрадзіць сабе. Гераіня вырашае лепш загінуць, чым паступіцца сваім сумленнем. Смела і мужна абараняе Бандароўна свае дзявоцтва, чалавечую годнасць, права на жыццё і свабоду. Смеласці, мужнасці дзяўчыны можна пазайздросціць.
   Народ любіць сваю гераіню, яна — яго крывінка, яго дачка. «Уцякай жа за пагодай, донька маладая», — вучаць дзяўчыну старэйшыя. Яе смерць стала той апошняй кропляй, што перапоўніла чашу народнага цярпення. І народ уздымаецца на помсту за сваю гераіню, якая «налажыла… за усіх галавою». Хаваючы Бандароўну, людзі прыбралі яе, як да шлюбу, у белы вэлюм, звілі вяночкі з руты-мяты. Белы колер, кветкі руты-мяты — сімвал чысціні дзявочай. Як бачым, не толькі перад мужнасцю, але і перад гэтай чысцінёй схіліліся галовы людскія.
   Ды што людзі. Бандароўнай захапляецца сама прырода. Яна — блізкі сябар і дарадчык дзяўчыны. Прырода раздзяляе разам з гераіняй яе радасці і гора, ласку і чалавечую цеплыню. Уцякае Бандароўна ад панскай пагоні — ночка абдымае яе, вецер расплятае косы, песціць белыя грудзі.
   Асаблівыя адносіны да Бандароўны ў аўтара. Паэт любуецца, захапляецца дзяўчынай, спачувае ёй. Аб гэтым гавораць не толькі прамыя звароты да «галубкі» (так пяшчотна называе яе Янка Купала), але і кожны радок паэмы. Аўтар не проста апісвае знешні выгляд, паводзіны Бандароўны, ён зачараваны ёю. І таму паэт можа казаць толькі так: губкі, ручкі, галоўка, вочкі.
   Многія эпітэты, параўнанні, словы-сімвалы запазычаны з вуснай народнай творчасці нездарма. Ніхто не можа лепш ацаніць вартасці чалавека, чым народ. Таму у паэме жыве і вецер крылаты, і бярозка бела, і рута-мята, і тры таполі. Усе тут працуе на вобраз Бандароўны, нават вобраз пана Патоцкага. З асаблівай стараннасцю малюе Янка Купала разбрэшчанасць, пагардлівасць да людзей пана з Канева, лютасць яго. Ён «ні старому, ні малому не спускае жартаў». Гэта бязлітасны прыгнятальнік, увасабленне сіл тыраніі, жорсткасці і амаральнасці. Пад яго прыгнётам «стогне змучана Украіна, к небу шле пракляцце». І чым цямнейшыя фарбы выбірае аўтар для стварэння гэтага вобраза, тым вышэй узнімаецца над ім Бандароўна.

Похожие статьи:

Янка Купала → Тэма народнага жыцця і любоў да Радзімы ў творчасці Янкі Купалы

Янка Купала → Пошукі героямі шляхоў да шчаслівага жыцця ў драме Янкі Купалы «Раскіданае гняздо». Сэнс назвы твора

Янка Купала → Драматургічнае майстэрства Янкі Купалы

Янка Купала → Янка Купала — Пясняр беларускага народа

Янка Купала → Тэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы. Дэмакратызм і народнасць яго творчасці

Понравилась статья? Поделить с друзьями:

Новое и интересное на сайте:

  • Сочинение бандароуна на беларускай мове
  • Сочинение бтс моя любимая группа
  • Сочинение берегите природу 6 класс по русскому языку рассуждение
  • Сочинение балтийское море
  • Сочинение брюллов портрет сестер шишмаревых

  • 0 0 голоса
    Рейтинг статьи
    Подписаться
    Уведомить о
    guest

    0 комментариев
    Старые
    Новые Популярные
    Межтекстовые Отзывы
    Посмотреть все комментарии