Сочинение по пинской шляхте

Сочинение: Пінская шляхта

Асобы:
Кручкоў — станавы прыстаў.
Пісулькін — яго пісарчук.
Ціхон Пратасавіцкі.
Куліна — яго жонка.
Марыся — іх дачка.
Іван Цюхай — Ліпекі.
Грышка — яго сын.
Цімох Альпенскі.
Базыль Статкевіч.
Харытон Куторга.
цінская ваколічная шляхта

   Падзеі адбываюцца ў глушы Пінскага павета. Сцэна паказвае шляхецкую ваколіцу. Гаспадарскія будынкі раздзелены садамі. З боку сцэны — хата заможнага гаспадара; пры ёй — лаўка.

З’ява 1

   Марыся сядзіць на лаўцы, прадзе і спявае пра каханне. Потым расказвае, што яе і Грышкавы бацькі пабіліся за шляхецтва і не дазваляюць ім жаніцца. Сёння павінен адбыцца суд, маладыя збіраюцца кінуцца станавому прыставу ў ногі, каб ён памірыў іх бацькоў.

З’ява 2

   Грышка паведамляе любай дзяўчыне, што зранку з’ездзіў «да месца, кінуўся ў ногі асэсару і прасіў, каб ён узяў нас пад сваю апеку». Ездзіў не з голымі рукамі, а з «гасцінчыкамі», і найяснейшая карона абяцаў зрабіць маладым вяселле.

З’ява 3

   Ціхон Пратасавіцкі заспеў дачку з Грышкам. Кліча жонку Куліну. Сварыцца на Марысю і яе жаніха. Грышка заяўляе, што ўсё роўна Марыся будзе яго.

З’ява 4

   Куторга абяцае Пратасавіцкаму выступіць на судзе сведкам, што біўся Ліпскі, а Пратасавіцкі толькі бараніўся, калі бацька і маці ўгавораць Марысю выйсці за яго замуж.

З’ява 5

   Куторга, размаўляючы сам з сабой, узважвае усе плюсы і мінусы свайго становішча, калі займее маладую прыгожую жонку.

З’ява 6

   Куторга прызнаецца Марысі ў каханні. Гаворыць дзяўчыне кампліменты і цалуе ручкі. Марыся на заляцанні старога шляхціца гаворыць, што думае толькі пра Грышку. Куторга пагражае Марысі, калі яна не пойдзе за яго, то будзе сведчыць супраць Пратасавіцкага, Марысінага бацькі. Хваліцца, што дакажа асэсару так, як яму трэба.

З’ява 7

   Пахвальбу Куторгі чуюць Кручкоў і Пісулькін. Кручкоў за згоду «крыва прысягнуць» загадвае арыштаваць Куторгу.

З’ява 8

   Кручкоў пытаецца ў Марысі, ці кахае яна Грышку Ліпскага. Дзяўчына сарамліва адказвае і просіць прыстава скончыць «дзела няшчаснае паміж нашымі бацькамі не пасудоваму, а па хрысціянскаму абычаю: пагадзіце іх з сабою, — няхай больш не індычацца, ды прымусьце, каб яны нас з Грышкам злучылі». Кручкоў абяцае ўсё зрабіць як трэба і загадвае дзесяцкаму клікаць шляхту на суд, перад гэтым асцярожна спакаваць у фурманку іх падарункі.

З’ява 9

  … Кручкоў. Тише! (Куліна са страху адыходзіць ад стала ды хаваецца за мужа; Кручкоў, трымаючы паперу, устае ды, не пазіраючы на шляхту, гаворыць.) По указу Пинского земского суда от 23 мая сего года за № 2312 прибыл я в околицу для расследования уголовного дела о побоях, нанесенных Тихоном Протосовицким Ивану Тюхаю-Липскому… Ліпскі, маеш сведкаў?
   Ліпскі. Маю, найяснейшая карона.
   Кручкоў. Пусть выступят вперед! (Трое шляхтаў выходзяць наперад.) Пратасавіцкі, за што ты яго біў?
   Ціхон. Дык ён жа назваў мяне мужыком, — хрэн яму ў вочы!
   Кручкоў. Маеш сведкаў?
   Ціхон. Маю, Куторгу.
   Кручкоў. Яго няможна ставіць, — ён пад судом (Абярнуушыся да сведкаў Ліпскага.) Вы бачылі, як Пратасавіцкі біў Ліпскага?
   Тры сведкі. (Боязна кланяючыся.) Бачылі, найяснейшая карона!
   Кручкоў. (Абярнуўшыся да іншай шляхты.) А вы бачылі?
   Усе іншыя. Не, не бачылі, найяснейшая карона!
   Кручкоу. Ну, дык добра! Следство кончано, цяпер будзе суд, а науперад: по указу всемилостивейшей государыни Елисаветы Петровны 49 апреля 1893 года и всемилостивейшей Екатерины Великой от 23 сентября 1903 года, а равномерно в смысле Статута литовского раздела 8-го, параграфа 193-го, коим назначается в пользу суда от тяжущихся гривны. Обжалованный Протасовицкий имеет зараз же уплотить пошлин 20, прогонных 16 и на канцелярию 10 рублев. Жалующийся Липский в половине того, сведкі, каторые бачылі драку, а не баранілі, — по 9-ці рублев, а вся прочая шляхта, што не бачыла дракі, за тое, што не бачыла, — па 3-ры рублі. Плаціце!..
   Па дэкрэту Пратасавіцкаму і Ліпскаму, шляхце, якая бачыла бойку і не бараніла, якая не бачыла і таму не магла бараніць, назначалася пакаранне розгамі і грашовы штраф.
   Шляхта адкупляецца ад ганебнага пакарання. Кручкоў прымушае памірыцца Ліпскага з Пратасавіцкім і зрабіць заручыны Грышкі з Марысяй. Загадвае прывесці Куторгу.

З’ява 10

   Куторга даведваецца, што Марыся і Грышка заручаны, Дзякуе Кручкову за адкрыццё — «На тое бог даў людзям язык, каб умець маўчаць».
   Кручкоў загадвае падаваць коней. Адводзіць убок сп’янелага Альпенскага і гаворыць, што Статкевіч усумніўся ў яго, Альпенскага, шляхетнасці. Тое ж самае Кручкоў гаворыць і Статкевічу. Пачынаецца бойка. Ліпскі звяртацца да Кручкова з просьбай разняць шляхціцаў. Той раіць звяртацца ў суд, тады ен прыедзе на следства. 

Перейти к контенту

Сатыру п’есы «Пінская шляхта» Дунін — Марцінкевіч вызначыў як фарс-вадэвіль. Бытавы канфлікт апісаны ў п’есе становіцца сацыяльным.

Сатыра высмейвае царскі суд, бо людзі якія павінны строга саблюдаць закон і прытрымлівацца правілам пачынаюць першымі нарушаць іх. Народ бачыць гэта і разумее, што чыноўнікі выкарыстоўваюць закон дзеля сябе і сваіх інтарэсаў.

П’еса распісана прыказкамі людзей, з якіх відаць чалавечая праўда. Дунін – Марцінкевіч сатырычнымі фарбамі малюе і сам вобраз шляхты – Івана Ліпскага і Ціхона Пратасавіцкага.Яны нічым не адрозніваюцца ад простых сялян, але лічаць вялікай абразай калі чуюць, што іх называюць мужыкамі.Пратасавацкі любіць бароніць у стораны кулакамі.

Аднак сам пісьменнік сатырай высмейвае правінцыяльную шляхту.

Гэты твор таксама можна назваць сатырычнай камедыяй, бо ў ім раскрыты смелае і вострае адкрыццё адмоўных з’яў, раскрываюцца чалавечыя характары і здольнасці людзей.

Камедыя «Пінская шляхта» напісана ў 1866 г., а з’явілася ў друку толькі ў 1918 г. Яна рэзка адрозніваецца ад ранейшых твораў аўтара. Безумоўна, значны ўплыў на твор аказаў турэмны год (у астрозе нараджалася задума п’есы). I ўжо іншы падыход пісьменніка да шляхты (учарашніх бунтаўшчыкоў), да прадстаўнікоў царскай улады — паліцэйскіх, судовых чыноўнікаў, следчых. Цэлая армія іх была прыслана ў Беларусь праводзіць палітыку «православня, народностн», палітыку прышчаплення вялікадзяржаўнай ідэі самаўладства.

Дзеянне ў «Пінскай шляхце» адбываецца ў адным а глухіх палескіх засценкаў Пінскага павета, дзе ўсе лічаць сябе шляхціцамі, дваровымі. Двое «шляхцічаў» Іван Цюхай-Ліпскі і Ціхон Пратасавіцкі пасварыліся і нават пабіліся з-за таго, што адзін абазваў другога мужыком. За гзтую вялікую «абразу» Ліпскі падае на Пратасавіцкага ў суд. На разгляд справы ў закінуты мядзведжы куток прыязджае станавы прыстаў Кручкоў з пісарам Шсулькіным.

Каб болып яскрава паказаць тыповыя рысы «судовых людзей», В. Дунін-Марцінкевіч уводзіць у п’есу сцэну судовага пасяджэння, якая ўспрымаецца як вострая пародыя на царскі суд. Кручкоў не судзіць, а камандуе, загадвае адным словам, распараджаецца ў судзе, як яму толькі ўздумаецца. «Найяснейшая карона» пускае ў ход усе свае здольнасці: строіць сур’ёзную фізіяномію, адзін вус ставіць угору, а другі — уніз, спасылаецца на неіснуючыя законы, указы, дапускае такія сцверджанні, ад якіх у вачах цёмна робіцца. Так, ён сцвярджае, што імператрыца Лізавета Пятроўна выдавала свае ўказы ў 1893 г., у той час, як сам герой дзейнічае ў 60-х гг. XIX ст. Па Кручкову, у красавіку налічваецца 49 дзён, у верасні — 75, у кастрычніку — 45. I гэту бязглуздзіцу з увагай слухае шляхта (былое рыцарства польскіх каралёў і феадалаў). Яна нават прыходзіць у захапленне ад юрыдычных здольнасцей прыстава. Гэтым аўтар высмейвае не толькі тупасць, нахабства, самавольства Кручкова, але і невуцтва, адсталасць правінцыяльнай шляхты, якая нават не ведае летазлічэння, веку і году, у якім яна жыве. На думку В. Дуніна-Марцінкевіча, шляхта перарадзілася ў саслоўе, якое толькі аддалена (хутчэй па прэтэнзіях і амбіцыях) нагадвае панства. На самай жа справе яна ўяўляе безнадзейна адсталае, інертнае асяроддзе; часам шляхціц жыве горш за селяніна. I гзта кансерватыўнае, ганарыстае «асяроддзе» служыла ў часы рэакцыі апорай царскага самаўладства і такіх яго «дзеячаў», як прыстаў і пісар. Панаванне кручковых і пісулькіных толькі і магчыма сярод забітай, цёмнай, але ганарлівай шляхты.

Прыстаў, надзелены ўладай, сярод цёмнай і забітай шляхты не лічыць патрэбным нават захоўваць знешнюю форму правасуддзя. Ён аб’яўляе вінаватымі тых, хто ніякіх адносін да справы не мае: «Сведкі, каторыя бачылі, а не абаранілі, — па 9-ці рублёў, а вся прочая шляхта, што не бачыла дракі, за тое, што не бачыла, — па 3 рублі». Кручкоў наскрозь бачыць закасцянелую, пыхлівую шляхту і выкарыстоўвае любую магчымасць вывудзіць з яе кішэняў грыўны, рублі і чырвонцы. Аднаму з шляхціцаў ён прысуджае пакаранне ў 25 лоз без дывана, на голай зямлі. Добра ведаючы, што такое пакаранне лічылася мужыцкім, «нечуваным уніжэннем», ён тым самым здзірае з яго апошнія грошы. Цёмныя ж пінчукі так бароняць свой шляхецкі гонар, што гатовы аддаць апошнюю кашулю, абы толькі пазбегнуць лоз на голай зямлі.

Нахапаўшы досыць грошай, прыстаў не грэбуе і сушанымі грыбамі, рыбай, мёдам, зайцамі. «За добры гасцінчык найяснейшая карона» згаджаецца дапамагчы закаханым Грышку і Марысі. У канцы камедыі Кручкоў сутыкае шляхціцаў Альпенскага і Статкевіча, каб яшчэ раз прыехаць за спажывай, спадзеючыся на новае «жніво».

Вобраз Кручкова пададзены ў п’есе ў сатырычнай форме. Аб гэтым сведчаць блытаніна ў фактах і законах, яго знешні выгляд, мова, падобная да страшэннай мешаніны слоў, розных выразаў, запазычаных з судовых дакументаў, тыпу «лічнасць падвергнецца апаснасці», «пусть выступят вперод», «в пользу врэменнага прысуцтвія».

Двайніком свайго непасрэднага начальніка, яго верным слугою і надзейным памочнікам з’яўляецца пісар Шсулькін. Ён, як і Кручкоў, займаецца хабарніцтвам. 3 вялікім задавальненнем пісар прызнаецца: «Харашо быць пісьмавадзіцелем у разумнага чалавека, маляваныя госцікі (грошы) самі ў карман лезуць, не нада і рук выцягваць».

В. Дунін-Марцінкевіч у вобразах станавога прыстава Кручкова і яго памэчніка Пісулькіна па-мастацку дасканала і знішчальна выкрыў царскае чыноўніцтва Расіі (асноўную палітычную апору расійскага самадзяржаўя), для якога характэрнымі былі хцівасць, хабарніцтва, грубасць, свавольства, невуц тва, п’янства. Рэзка крытыкуючы правінцыяльную шляхту, ён паказаў яе абмежаванасць, фанабэрыстасць, невуцтва і адсталасць. Напэўна, па гэтай прычыне віленскі губернатар рашуча забараніў друкаванне камедыі.

— Каждое утро назначай себе все, что ты должен
сделать в течение дня, и исполняй все назначенное.

— Спи как можно меньше.

— Все телесные неприятности переноси, не выражая их наружно.

— Ежели ты начал какое бы то ни было дело, то не бросай его, не окончив.

— Не заботься об одобрении людей, которых ты или не знаешь, или презираешь.

— Повторяй вечером все то, что ты узнал в продолжение дня. Каждую неделю,
каждый месяц и каждый год экзаменуй себя во всем том, чем занимался, ежели же
найдешь, что забыл, то начинай сначала.

— Не переменяй образа жизни, ежели бы даже ты сделался в десять раз богаче.

— Не позволяй себе расходов, делаемых для тщеславия.

— Всякое приращение к твоему имению употребляй не для себя, а для общества.

— Придумывай себе как можно больше занятий.

— Не требуй помощников в том деле, которое ты можешь кончить один.

— Чем хуже положение, тем более усиливай деятельность.

— Довольствуйся настоящим.

— Ищи случаев сделать добро.

— Стараться сделать приятной жизнь людей, связанных с тобой.

xchepr

xchepr

Его поведение среди знати — едкая пародия на правосудие. Не успел Крючков еще начать «разбирацельства», а уже звучит его приказ, чтобы знать несла взятку: «Пусть отдать кучера, да упакуйте там хорошенько в телеге». Наглости и цинизма Крючкова нет границ. Он так свободно чувствует себя среди темной, простоватому, запуганной его приговорами и штрафами знати, что не считает нужным соблюдать даже внешнюю форму правосудия. Крючков объявляет виновными тех, кто никакого отношения к делу не имеет. Он хорошо знает натуру темной знати и уверен, что каждый вытряхнет кошелек, чтобы только не быть битым лозой. Особенно Протасовицкий его ждет «неслыханное унижение» — 25 лоз на голой земле, без ковра, как обычному крестьянину, и не шляхтич. Образ Крючкова подан в остро сатирическом плане. Автор часто обращается к комического преувеличения, когда показывает, как Крючков осуществляет «правосудие», как он выносит приговоры. Читая царские указы и законы, он допускает искажения: «Октябрь 45-го числа», «сенцябра 75-го дня» и другие. Крючков уверен, что такая несусветная чушь будет принято знатью за чистую правду. Даже в внешнем облике Крючкова видно комическое заострения. «Он очень сердит, потому что один ус колесом вверх стал, — говорит Гришка. — Будет возню». Крючков — образ гротескный. В нем писатель собрал и показал все самое характерное для царского чиновничества: своеволие, взяточничество, грубость, пьянство. И язык этого персонажа не такая, как другие. Крючков постоянно пользуется выражениями, заимствованными из судебных документов: «личнасць подвергается апаснасци», «это уголовном прэступленне, Сибирью пахнет» и др. «Пинская шляхта» — значительное достижение белорусского драматургии XИX сгагоддя. Она и сейчас с успехом ставится на сцене, пользуется популярностью у зрителя.

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — Пінская шляхта

   Пінская шляхта — гэта гарэзлівая, смешная і, адначасова, вельмі пазнавальная гісторыя на тэму жыцця мясцовай беларускай шляхты. У ёй апавядаецца пра фанаберыстых і пыхлівых дробных шляхцюкоў, якія па свайму матэрыяльнаму становішчу і ладу жыцця, не на шмат адрозніваюцца ад сялян. Але, нягледзячы на тое, яны для сябе лічаць найвялікшай абразай, калі іх хтосьці называе «мужыкамі». І пры ўсёй іх фанаберыстасці яны баяцца начальства, тых хто мае над імі ўладу.
    У сваёй п’есе Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч высьмейвае царскі суд, бюракратызм і хабарніцтва чыноўнікаў, якія самі ж і парушаюць усе магчымыя законы, якія яны прадстаўляюць, і выносяць абсурдныя прыгаворы. 

   Дзеянне адбываецца ў ваколіцы О… паміж балотаў, у глушы Пінскага павета, дзе ўсе лічаць сябе шляхціцамі. Марыся кахае Грышку, сына Івана Ліпскага, яны хочуць прасіць бацькоў ладзіць вяселле. Яе бацька Ціхон Пратасавіцкі супраць, бо яна «дзіця горкае». А Харытон Куторга змог бацькоў «адурманіць» – вызваўся на судзе сведчыць, што біў Ліпскі, а Пратасавіцкі абараняўся. А за гэта яму – Марысю. (Іван Цюхай-Ліпскі падаў у суд, што Пратасавіцкі яго «адлупсаваў»; а Ліпскі назваў Пратасавіцкага «мужыком»). Марыся кажа Куторгу, што яму «трэба перастаць думаць пра дзяўчат, а маліцца Богу, каб даў спасенне». І нашто ёй стары. А Куторга – што яе бацька дараваў руку за сведчанне на судзе.
   На разгляд справы прыязджае станавы прыстаў Кручкоў з пісарам Пісулькіным і падслухваюць размову Марысі з Куторгай. Усім назначаны штрафы і па 15-25 лоз на голай зямлі, хто біўся, хто не біўся, і хто відзеў і не разняў. Кручкоў за хабар (прынеслі Грышка і Ціхон) адмяняе дэкрэт і гаворыць каб памірылісь і пажанілі дзяцей. Усе згодны і п’юць за маладых – Грышку і Марысю.
   Напіўшысь, Кручкоў кажа Цімоху Альпенскаму, што Базыль Статкевіч казаў пра яго, што ён не шляхціч. А Статкевічу Кручкоў сказаў, што Альпенскі назваў яго мужыком. Уваходзіць Ліпскі і кажа Кручкову што шляхта напілася і пачала біцца, трэба разняць. Кручкоў: «Няхай у суд падаюць, тагды прыеду…» Выходзяць з Пісулькіным. Усе (хто не б’ецца) крычаць: «Віват, найяснейшая карона!». Канец.

Похожие статьи:

Сачыненні → Крытыка царскай судовай бюракратыі ў камедыі В. Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта»

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч → Творчасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч → Мастацкія асаблівасці п’есы «Пінская шляхта»

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч → Пінская шляхта (скарочана, па з’явах)

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч → Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — Пінская шляхта

Понравилась статья? Поделить с друзьями:

Новое и интересное на сайте:

  • Сочинение по пиковой даме пушкина 8 класс
  • Сочинение по песне про купца калашникова 7 класс кратко
  • Сочинение по песне катюша
  • Сочинение по пескову егэ про природу
  • Сочинение по периоду правления ивана грозного

  • 0 0 голоса
    Рейтинг статьи
    Подписаться
    Уведомить о
    guest

    0 комментариев
    Старые
    Новые Популярные
    Межтекстовые Отзывы
    Посмотреть все комментарии