Сочинение вобраз алеся загорскага

Вобраз Алеся Загорскага ў рамане У. Караткевіча

Творчасць У. Караткевіча заўсёды вызначалася моцным патрыятычным пафасам. Ён увасобіў у ёй думку пра самаахвярнае служэнне Радзіме, погляд на гістарычную мінуўшчыну нашай краіны, ён выявіў характары, здолеў раскрыць багаты духоўны свет герояў і звязаць іх асабісты лёс з народным лёсам.

Раман “Каласы пад сярпом тваім” займае цэнтральнае месца ў творчасці пісьменніка, з’яўляецца значнай падзеяй у беларускай літаратуры. Многія крытыкі, а таксама калегі Караткевіча адзначалі, што “такой шырыні ахопу пэўнай гістарычнай эпохі і такога паэтычнага пранікнення ў яе яшчэ не было ў беларускай прозе”.

У рамане створана шырокая панарама народнага жыцця, перададзена грамадская атмасфера напярэдадні паўстання Каліноўскага. Пісьменнік аднолькава праўдзіва перадаў як каларыт і асаблівасці гістарычнай эпохі, так і характары сваіх герояў. Гэта твор, дзе ўзнаўляецца атмасфера і дух таго часу, паўстаюць жывыя і рэальныя людзі са сваім каханнем, ярасцю, сварамі, пакутамі, змаганнем са зброяй у руках, са сваімі прывычкамі і пачуццямі, з уласнымі разважаннямі і выказваннямі пра свой народ, пра з’явы і факты далёкай мінуўшчыны.

Асабліва ярка, выразна і праўдзіва, на мой погляд, аўтар здолеў перадаць вобраз галоўнага героя Алеся Загорскага, перакананага рэвалюцыянера-дэмакрата, шчырага патрыёта сваёй зямлі.

Прытрымліваючыся даўняга беларускага звычаю, бацькі аддаюць Алеся на дзядзькаванне, на выхаванне ў сялянскую сям’ю Кагутоў. Па меркаванні князя Загорскага, чалавек, нават калі ён і шляхціц, павінен з дзяцінства зведаць на ўласным вопыце цяжкую сялянскую працу і побыт. Алесь пазнаў народнае жыццё, засвоіў народную мараль, палюбіў народную мову. У сям’і Кагутоў ён навучыўся цаніць гонар і годнасць простага чалавека, разумець народнае жыццё, глядзець на свет вачыма сялян, навучыўся не прыніжаць іншых і самому ні перад кім не прыніжацца. І такое выхаванне зблізіла яго з простым народам: “Я мужык… Я князь, але я і мужык. Магчыма, мяне тым дзядзькаваннем няшчасным зрабілі. Але я таго няшчасця нікому не аддам. У ім маё шчасце. Яно мяне вярнула да майго народа. І я цяпер з ім, што б ні здарылася”.

Паступова Алесь разумее, што “мужыцкая гаворка” – гэта мова цэлага народа, які жыве на зямлі пад назвай Белая Русь. Ён шчыра закаханы і ў народ, і ў ягоную мову. Калі Алеся прымаюць у дваранскі клуб, сваю прамову, прасякнутую грамадзянскім пафасам і патрыятычным зместам, ён гаворыць па-беларуску. “Пад столлю вялізнай залы гучала мяккая, як ручаіна, пявучая, як голас птушкі, гнуткая і цвёрдая адначасова, лаканічная мова. Гучала ўпершыню за шмат год”.

Алесь ніколі не здраджваў сваім ідэалам. Нават жывучы на чужой зямлі падчас вучобы ў Пецярбургскім ўніверсітэце, юнак піша вершы на беларускай мове, даследуе гісторыю і мову роднага краю, заклікаючы іншых звярнуць увагу на яго нарад, на духоўнае жыццё гэтага народа. Алесь добра ўсвядоміў, што, каб быць патрыётам сваёй зямлі, патрэбна найперш ведаць яе мінулае. І ў гэтым ён падобны да самога Караткевіча: пісьменнік дасканала ведаў і па-мастацку адлюстроўваў падзеі далёкай мінуўшчыны, ён жыў гісторыяй, яна была ягонай стыхіяй і ягоным натхненнем.

Загорскі шчыра і аддана любіў радны край, але ён таксама ставіцца з павагай і да іншых. “Рускія, — кажа Алесь у палеміцы з паляком Ямантам, — гэта адны з самых добрых людзей на свеце. Урад толькі ў іх дрэнны, вось што. Зменім – усё будзе хораша”.

Так паступова Алесь Загорскі прыходзіць да ўсведамлення неабходнасці грамадскіх перамен. Ён адчувае, што здольны змяніць існуючы парадак, але яшчэ не ведае як. Разумеючы, што нельга ахапіць неабдымнае, Алесь дае сабе клятву змяніць хаця б нешта, тое, на што ў яго хопіць моцы. Яшчэ да адмены прыгоннага права, не чакаючы царскага маніфеста, Загорскі самастойна вызваляе сваіх сялян, дае ім волю. Алесь думае пра набліжэнне паўстання: “Бунт ідзе… Ідзе паўстанне… Ідзе рэвалюцыя, выбух шалёнага гневу і ярасці. Ідзе воля да майго народа і ўсіх народаў…”

Сустрэча з Каліноўскім натхніла Алеся на адданае служэнне справе, за якую ахвяраваць можна не толькі каханнем, але і жыццём. Загорскі становіцца свядомым змагаром за сваю Бацькаўшчыну, за народнае шчасце, за ідэалы дабра і спрявядлівасці, змагаром, які выяўляе памкненне ўсіх пакаленняў: вольна, свабодна жыць на роднай зямлі.

Паводле меркавання Алеся, будучае паўстанне павінна вырашыць не толькі сацыяльнае, але і нацыянальнае пытанне. Ён выступае за адмену прыгоннага права і за раўнапраўе нацый. На думку Загорскага, перамогу будучаму паўстанню можа забяспечыць толькі яднанне рэвалюцыйных сіл: “Наш трыумф у яднанні. Яднанні з левымі элементамі, якой бы нацыі яны ні былі… І таму мы павінны з павагай ставіцца да кожнай нацыі, не абражаць яе старой варожасцю, недаверам, сумненнем у яе рэвалюцыйных сілах. Іначай – пагібель”. Калі гаворка ідзе аб шчасці і аб свабодзе яго роднай краіны, яго народа, мяккі, інтэлігентны, нават у нечым летуценны Алесь становіцца рашучым і бескампрамісным: “Я прапаную: народы вызваляць і сялянам даваць зямлю. Я прапаную: паноў, якія рабавалі, высяляць з краіны, пазбаўляючы маёмасці, а цмокаў – расстрэльваць”.

Алесь Загорскі – гэта дзіця свайго часу, свайго веку. У яго душы спалучаюцца рысы апантанага змагара і наіўнага летуценніка. Шляхецкі рэвалюцыянер-дэмакрат, ён можа быць рамантыкам з высакародным і шчырым сэрцам, якое чула рэагуе на ўсе беды народа, можа бачыць у сне белых коней, што ўвасабляюць свабоду і светлыя ідэалы. Алесь з павагай ставіцца да простага народа. Ён непрымірымы да зла і насілля. Яго сімпатыі заўсёды на баку абяздоленых. Пачуцці Алеся да Майкі Раўбіч і да былой прыгоннай актрысы Гелены вызначаюцца незвычайнай душэўнай шчодрасцю і пяшчотай. Але адначасова Загорскі можа выступаць і цвярозым рэалістам, прадпрымальніка, будучым буржуа, які думае пра тую выгыду, што прынясе яму цукроўня, пра ролю грошай у жыцці людзей: “Вядома, грошы былі “агідным металам”, “нікчэмным металам”, але пакуль што ўсім давадзілася жыць у свеце, дзе без іх не абыдзешся. І не маглі ў тым свеце існаваць ні гаспадарка, ні палітыка, ні мастацтва – не пацершыся аб той метал, без яго”.

Адам Мальдзіс адзначаў, што “хаця ў рамане “Каласы пад сярпом тваім” гаворка ідзе пра падзеі стогадовай даўніны, аўтар напісаў вельмі сучасны твор, дзе далёкае мінулае асэнсавана з пазіцыі сённяшняга дня”. І сапраўды, думкі, перажыванні галоўнага героя застаюцца актуальнымі, значнымі і для сучаснага чалавека. У вобразе Алеся Загорскага ўвасобіліся лепшыя рысы беларускага чалавека. Ён знаходзіць радасць у працы, якая яго ўзвышае і ўпрыгожвае. Ён любіць сваю Радзіму, за яе ён змагаўся і цярпеў пакуты: “Але радзіма мне даражэй за ўсё. І калі радзіме маёй дрэнна – мне таксама няміла нічога, акрамя радзімы. Не баліць нічыя бяда, акрамя яе бяды”.

Раман У.Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» перадае складанасць сацыяльных і нацыянальных супярэчнасцей эпохі адмены прыгоннага права. Пісьменнік па-мастацку праўдзіва выяўляе ў творы духоўную атмасферу таго часу, акрэслівае ролю шляхты ў паўстанні 1863 года, прадстаўніком якой з’яўляецца Алесь Загорскі.

У пачатку твора мы сустракаемся з героем, калі яго бацькі, прытрымліваючыся даўняга беларускага звычаю, аддаюць юнака на выхаванне ў сялянскую сям’ю Кагутоў. Гэта набліжала хлопчыка да народа, яго звычаяў, традыцый, давала магчымасць больш глыбока спасцігнуць асаблівасці беларускага характару. «Я мужык… Я князь, але я і мужык. Магчыма, мяне тым дзядзькаваннем няшчасным зрабілі. Але я таго няшчасця нікому не аддам. У ім маё шчасце. Яно мяне відушчым зрабіла. Вярнула да майго народа…» Алесь не можа раўнадушна адносіцца да зла і гвалту ў адносінах да народа. Ён пратэстуе супраць прыгонніка Кроера, які здзекліва абыходзіцца з Корчакам, ратуе раненага Чорнага Войну, гарыпяціцкіх сялян ад Мусатава. Высакародна, па-душэўнаму цёпла і пяшчотна юнак ставіцца да Майкі Раўбіч, прыгоннай актрысы Гелены Карыцкай. Вялікую ролю Алесь надае вывучэнню гісторыі роднага краю, вывучае яго легенды, паданні, гісторыю. Душа Алеся, як і сяброў па Віленскай гімназіі, поўніцца крыўдай за нешчаслівы лёс народа. Юнак ганарыцца тым, што ён беларус, прадстаўнік народа, якому ўласціва гасціннасць, шчырасць, працалюбства, вальналюбства, багатая культура. Уступаючы ў дваранскі клуб, сваю прадмову Алесь гаворыць па-беларуску. Вуснамі Алеся прамаўляецца гісторыя-прытча пра таленавінасць, глыбокую духоўную самабытнасць беларускага народа. «Бог дзяліў між народамі землі. Адным тое, другім — тое. Прыйшлі беларусы… Вельмі ж пану Богу спадабаліся. Ён і пачаў нас надзяляць: «Рэкі вам даю поўныя, пушчы — нямерныя, азёры — нялічаныя. Жанчыны ў вас будуць прыгожыя, дзеці — дужыя, сады — багатыя, грыбоў ды ягад — заваліся. Людзі вы будзеце таленавітыя…» Алесь не можа змірыцца з патрыярхальнасцю мужыкоў, дакарае іх, што пасля бунту ў Півошчах яны ўсю віну ўсклалі на Корчака. Для Алеся асабліва дарагімі былі імёны Васіля Вашчылы, Міхася Крычаўскага, Мурашкі і іншых герояў, якія імкнуліся змяніць жыццё да лепшага.

Алесь Загорскі паўстае перад чытачом як шчыры патрыёт, глыбока перакананы шляхетны дэмакрат, інтэлігент. Істотны ўплыў на станаўленне яго светапогляду зрабіў стары Вежа — дзед Алеся. Менавіта ён адзін з духоўных настаўнікаў юнака. Алесь ганарыцца тым, што продкі сусветна вядомага пісьменніка Ф.М.Дастаеўскага родам з Беларусі, яго акрыляюць словы М.Дабралюбава пра беларускі народ. Словы старога Вежы, сустрэчы і перапіска з Кастусём, знаёмства са старажытнымі рукапісамі фарміравалі грамадзянскую пазіцыю Алеся. Хлопец усведамляе неабходнасць будучага паўстання. У ім ён бачыць выйсце супраць рабства, шлях да еўрапейскай цывілізацыі. Алесь пераконвае свайго сябра Мсціслава Маеўскага: «А зброю браць усё адно давядзецца. Да таго часу знойдзем людзей. Зразумей, трэба… У рабстве гіне дух».

Алесь яшчэ да паўстання дае волю сялянам. Прыгожы, дзейсны, багаты, высакародны, Алесь глыбока засвоіў адзін з асноўных прынцыпаў рыцарскага кодэксу, паводле якога жыццё належыць Радзіме. Ёй ён быў адданы на працягу ўсяго дзеяння твора. Сустрэчы ў Вільні з А.Кіркорам, В.Каратынскім, перапіска і сустрэчы з Кастусём Каліноўскім, у Пецярбургу — з Т.Шаўчэнкам, З.Серакоўскім, Я.Дамброўскім, В.Урублеўскім фарміравалі ўнікальна багаты ўнутраны свет героя, яго погляды на жыццё.

Вобраз Алеся Загорскага вельмі актуальны для сучасніка. Ён дапамагае выпрацаваць пазіцыю асобы, яе месца ў дачыненні да свайго народа, Радзімы, гісторыі. Вобраз Алеся — гэта выпрабаванне на стойкасць асабістых перакананняў, жыццёвую пазіцыю сапраўднага інтэлігента.

Блізкія
да адзначанай у творы і сцэны пострыгу
і прыёму ў дваранства. Яны таксама даюць
уяўленне чытачу пра даўнейшы час, калі
прыдняпроўскія землі Беларусі былі
адносна свабодныя ад польскай, а затым
царскай улады. Менавіта
ў 18 і першай палове 19 стагоддзя беларускае
дваранства калектыўна вырашала складаныя
грамадскія праблемы. Саноўныя, паважаныя
князі і дваране часам мелі сваё войска,
бараніліся ім ад чужакоў. Яны збіраліся
на свае сходы, каб вырашыць складаныя
пытанні. На агульных сходах (зборнях)
дваране прымалі ў свае рады новых членаў.
Былі сярод іх розныя людзі. Прагрэсіўныя
па поглядах на жыццё, прыхільнікі свабоды
сялянства Даніла Вежа-Загорскі і яго
сын Юры, дваранка Клейна, якая не
пасаромелася і не пабаялася ўзяць за
сына чорнага негрыцёнка, асуджае
ваяўнічых рабаўнікоў народа. Запамінаецца
таксама пан Раўбіч — суровы, мужны,
лідэр паўстання супроць цара, якое
рыхтуецца на Магілёўшчыне. Менавіта ў
яго дачку Майку закахаўся Алесь Загорскі
і перажыў не адну мінуту радасці,
расчаравання, горычы. Аднак сярод
падобных людзей жыве і здзекуецца з
прыгонных у Швошчах Кроер. Пільнуе
царскія правы на Беларусі, высочвае
Чорнага Войну і яго аднадумцаў жандар
Мусатаў. Крок за крокам аднаўляе
пісьменнік старонкі мінулага. Яны
паўстаюць нават і ў паказе архітэктурных
панскіх палацаў, сямейных бібліятэк,
тэатраў, звычаяў. 3 гэтымі звычаямі
даводзіцца знаёміцца маладому Загорскаму
пасля некалькіх гадоў дзядзькавання.
Вачамі дзіцяці паказаныя, яны паўстаюць
каларытна, з вострымі лініямі. Можна
спаслацца на многія сцэны, у якіх
ажыўляецца мінулае. Адна з іх —
калядаванне. і зараз калядаванне —
адзін з улюбёных народных абрадаў. Ды
паказаць яго ва ўсёй прыгажосці, у
пераліве колераў і гукаў змог, як ніхто
іншы, Караткевіч. Гэтым абрадам адкрываецца
другая частка «Каласоў». Адкрываецца
на фоне апісання зімовай прыроды:
«глыбокі, пульхны і сухі» снег, засыпаныя
«мяккім белым снегам яліны», якія
(запомнілася!) «нагадвалі начных
вартаўнікоў», вылеплены пад вокнамі
дома Мсціславам снежны балван. Такое
не прыдумаеш. Гэта трэба бачыць і ўмець
перадаць словамі. Вось на такім фоне
зімы, беласнежнай і светлай, адбываецца
ў Караткевіча народнае гулянне. Помню,
што ўсё адбываецца каля вялізнага
полымя, у які падкідаюць новыя і новыя
карчы, сухія галіны. Каля яго — кола
людзей, пераважна маладых. Віск, крык,
жарты. Басаногі, з голай грудзінай і ў
доўгім белым кажуху бог холаду Зюзя,
які, каб не змерзнуць, ладна хапіў
гарэлкі. На свяце прысутнічае і саламянае
чучала Каляды з плоскімі намаляванымі
вачыма. Не магу многа цытаваць па памяці.
Помню, што была на свяце і музыка. Што
«гулі дзве скрыпкі», «пявуча вохкаў
бас», «мядзведзем раўла дуда», «пяшчотна
сапла жалейка», «звонка ўдаралі цымбалы»,
а над усімі гукамі «ўзлятаў, заліваўся
і ўздыхаў бубен». Трэба было не толькі
бачыць, а і чуць усе названыя музычныя
інструменты, чуць кожны паасобку. Без
выдатнага слыху і зроку такія карціны
не створыш, так мінулае не адновіш.

Раман
У.Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім»
перадае складанасць сацыяльных і
нацыянальных супярэчнасцей эпохі адмены
прыгоннага права. Пісьменнік па-мастацку
праўдзіва выяўляе ў творы духоўную
атмасферу таго часу, акрэслівае ролю
шляхты ў паўстанні 1863 года, прадстаўніком
якой з’яўляецца Алесь Загорскі.
 У
пачатку твора мы сустракаемся з героем,
калі яго бацькі, прытрымліваючыся
даўняга беларускага звычаю, аддаюць
юнака на выхаванне ў сялянскую сям’ю
Кагутоў. Гэта набліжала хлопчыка да
народа, яго звычаяў, традыцый, давала
магчымасць больш глыбока спасцігнуць
асаблівасці беларускага характару. «Я
мужык… Я князь, але я і мужык. Магчыма,
мяне тым дзядзькаваннем няшчасным
зрабілі. Але я таго няшчасця нікому не
аддам. У ім маё шчасце. Яно мяне відушчым
зрабіла. Вярнула да майго народа…»
Алесь не можа раўнадушна адносіцца да
зла і гвалту ў адносінах да народа. Ён
пратэстуе супраць прыгонніка Кроера,
які здзекліва абыходзіцца з Корчакам,
ратуе раненага Чорнага Войну, гарыпяціцкіх
сялян ад Мусатава. Высакародна,
па-душэўнаму цёпла і пяшчотна юнак
ставіцца да Майкі Раўбіч, прыгоннай
актрысы Гелены Карыцкай. Вялікую ролю
Алесь надае вывучэнню гісторыі роднага
краю, вывучае яго легенды, паданні,
гісторыю. Душа Алеся, як і сяброў па
Віленскай гімназіі, поўніцца крыўдай
за нешчаслівы лёс народа. Юнак ганарыцца
тым, што ён беларус, прадстаўнік народа,
якому ўласціва гасціннасць, шчырасць,
працалюбства, вальналюбства, багатая
культура. Уступаючы ў дваранскі клуб,
сваю прадмову Алесь гаворыць па-беларуску.
Вуснамі Алеся прамаўляецца гісторыя-прытча
пра таленавінасць, глыбокую духоўную
самабытнасць беларускага народа. «Бог
дзяліў між народамі землі. Адным тое,
другім — тое. Прыйшлі беларусы… Вельмі
ж пану Богу спадабаліся. Ён і пачаў нас
надзяляць: «Рэкі вам даю поўныя, пушчы
— нямерныя, азёры — нялічаныя. Жанчыны
ў вас будуць прыгожыя, дзеці — дужыя,
сады — багатыя, грыбоў ды ягад — заваліся.
Людзі вы будзеце таленавітыя…» Алесь
не можа змірыцца з патрыярхальнасцю
мужыкоў, дакарае іх, што пасля бунту ў
Півошчах яны ўсю віну ўсклалі на Корчака.
Для Алеся асабліва дарагімі былі імёны
Васіля Вашчылы, Міхася Крычаўскага,
Мурашкі і іншых герояў, якія імкнуліся
змяніць жыццё да лепшага.

Алесь
Загорскі — галоўны персанаж рамана.
Яго можна ўспрымаць як гістарычную
асобу, але пры гэтым не трэба забываць,
што гэта ідэалізаваны, а не
канкрэтны
герой. Ён увасобіў спрадвечную мару
беларускага народа аб месіі, збаўцы,
які абудзіць родную зямлю ад доўгага
сну, верне яе да жыцця. У гэтым выяўляецца
адна з рысаў рамантызму, якая бярэ
пачатак з вуснай народнай творчасці. I
хаця Алесь не робіць нейкіх звышнатуральных
учынкаў, ён — рамантычны герой, бо ў яго
душы спалучаюцца рысы сапраўднага
змагара за народнае шчасце і наіўнага
летуценніка, які верыць у ідэалы дабра
і справядлівасці, змагара, які выяўляе
памкненне ўсіх пакаленняў: вольна,
свабодна жыць на роднай зямлі. I можа,
ніхто не адчуваў так востра гэтай
патрэбы, як чалавек працы — селянін.
Таму аўтар ідзе на свядомае парушэнне
гістарычных рэалій: Алеся аддаюць на
дзядзькаванне, хаця ў XIX стагоддзі гэтага
звычаю шляхта ўжо не прытрымлівалася.
Чалавек, нават калі ён і шляхціц, павінен
з дзяцінства зведаць на ўласным вопыце
цяжкую ся-лянскую працу і побыт. Толькі
ў гэтым выпадку ён будзе ведаць іх
сапраўдны кошт і зможа выступіць у
абарону тых, хто бяднейшы за яго і мае
менш правоў. Такім уяўляецца аўтару
шлях станаўлення сапраўднага беларуса,
выратавання яго спадчыны і роднай
культуры.

Алесь
Загорскі паўстае перад чытачом як шчыры
патрыёт, глыбока перакананы шляхетны
дэмакрат, інтэлігент. Істотны
ўплыў на станаўленне яго светапогляду
зрабіў стары Вежа — дзед Алеся. Менавіта
ён адзін з духоўных настаўнікаў юнака.
Алесь ганарыцца тым, што продкі сусветна
вядомага пісьменніка Ф.М.Дастаеўскага
родам з Беларусі, яго акрыляюць словы
М.Дабралюбава пра беларускі народ. Словы
старога Вежы, сустрэчы і перапіска з
Кастусём, знаёмства са старажытнымі
рукапісамі фарміравалі грамадзянскую
пазіцыю Алеся. Хлопец усведамляе
неабходнасць будучага паўстання. У ім
ён бачыць выйсце супраць рабства, шлях
да еўрапейскай цывілізацыі. Алесь
пераконвае свайго сябра Мсціслава
Маеўскага: «А зброю браць усё адно
давядзецца. Да таго часу знойдзем людзей.
Зразумей, трэба… У рабстве гіне дух».

 Алесь
яшчэ да паўстання дае волю сялянам.
Прыгожы, дзейсны, багаты, высакародны,
Алесь глыбока засвоіў адзін з асноўных
прынцыпаў рыцарскага кодэксу, паводле
якога жыццё належыць Радзіме. Ёй ён быў
адданы на працягу ўсяго дзеяння твора.
Сустрэчы ў Вільні з А.Кіркорам,
В.Каратынскім, перапіска і сустрэчы з
Кастусём Каліноўскім, у Пецярбургу —
з Т.Шаўчэнкам, З.Серакоўскім, Я.Дамброўскім,
В.Урублеўскім фарміравалі ўнікальна
багаты ўнутраны свет героя, яго погляды
на жыццё.

 Вобраз
Алеся Загорскага вельмі актуальны для
сучасніка. Ён дапамагае выпрацаваць
пазіцыю асобы, яе месца ў дачыненні да
свайго народа, Радзімы, гісторыі. Вобраз
Алеся — гэта выпрабаванне на стойкасць
асабістых перакананняў, жыццёвую пазіцыю
сапраўднага інтэлігента.

Вобраз
Алеся грунтуецца не толькі на рамантычным,
але і на рэальным светаўспрыманні. Алесь
выступае як рыцар з высакародным і
шчырым сэрцам, якое чула рэагуе на ўсе
беды народа. У сям’і Кагутоў ён навучыўся
цаніць гонар і годнасць простага
чалавека, не прыніжаць іншых і самому
ні перад кім не прыніжацца, ашчадна
адносіцца да духоўнай спадчыны сваіх
продкаў і тых каштоўнасцяў, якія набывалі
для іх часам значэнне сакральнага
сімвала. Адным з сімвалаў чалавечай
працы і поту быў хлеб. У гэтым плане
паказаны той эпізод з рамана, калі юны
князь Загорскі падымае кавалак хлеба,
які ўпаў са стала, і цалуе яго са словамі:
«Даруй, Божухна!» Алесь — не толькі
рамантык, які бачыць у сне белых коней,
увасабленне свабоды і светлых ідэалаў,
але, адначасова, і рэаліст, які думае аб
самых звычайных, паўсядзённых справах.
У вобразе маладога Загорскага выяўляюцца
рысы характару і паводзінаў рэальнага
чалавека.

Грамадзянскае
сталенне Загорскага, такім чынам,
адбываецца не толькі на рамантычным
грунце. Бацькі Алеся добра ўсведамлялі,
што, каб быць патрыётам сваёй зямлі,
патрэбна найперш ведаць яе мінулае —
тое, што надае змаганню мэту і служыць
светлым ідэалам гэтага змагання. Вялікую
ролю тут адыграў стары Вежа, дзед Алеся,
прозвішча якога таксама не выпадковае.
Вежа — гэта нібы маяк, на які павінна
арыентавацца маладое пакаленне. Нездарма
дзед кажа, што «трошкі лепшы» за ўнука.
Дзед навучыў Алеся таму, што павінен
ведаць сапраўдны грамадзянін: праўдзе
аб прыгоне і парадках, якія панавалі ў
Расіі, аб шляхах грамадскага развіцця.
I, пазнаючы гэту праўду жыцця, Алесь
разумее, што здольны змяніць рэчаіснасць,
але яшчэ не ўсведамляе як. Гэты разрыў
паміж здольнасцю і немагчымасцю
ажыццявіць задуманае — яшчэ адна рыса
героя рамантычнага характару. Разумеючы,
што нельга ахапіць неабдымнае, Алесь
дае сабе клятву змяніць хаця б нешта,
тое, на што ў яго хопіць моцы.

«Колас
да коласа — сноп будзе», — кажуць у
народзе. Загорскі ўсведамляе, што адзін
ён — як колас у полі, што патрэбна вялікая
сіла, каб зварухнуць акамянелыя пласты
жыцця. Сустрэча з Каліноўскім натхніла
Алеся на адданае служэнне справе, за
якую ахвяраваць можна не толькі каханнем,
але і жыццём. Увабраўшы ў сябе ўсё лепшае
ад простага народа і ўзбагаціўшыся
веданнем сапраўднай мінуўшчыны, герой
уступае ў дарослае жыццё, выразна
ўсведамляючы цяжкасці на шляху дасягнення
выпакутаванай мэты.
Алесь
— адзін з прадстаўнікоў прагрэсіўна
настроенай шляхты. Яшчэ да адмены
прыгоннага права ён
дае
волю сваім сялянам. У вобразе Алеся
ўвасоблены лепшыя рысы грамадска-культурных
дзеячаў мінулых часоў, для якіх радзіма
была найдаражэйшым скарбам, святыняй,
часткай іх саміх.

Аднаўляючы
для чытачоў падзеі больш чым стогадовай
даўнасці, перыяд, калі неабходнасць
сялянскай рэформы дыктавалася самім
жыццём. У. Караткевіч імкнууся гістарычна
падыходзіць да асвятлення падзей 1863г.
Ён аналізаваў іх сацыяльна-эканамічную
сутнасць, іх гістарычнае значэнне для
лёсу бел. народа, іх уплыў на далейшае
развіццё нацыі. Пры гэтым характэрнай
асаблівасцю твора выступае аўтарскае
разуменне гісторыі як працэсу, у якім
дыялектычна ўзаемазвязаны гісторыя,
філасофія, эстэтыка і публіцыстыка.

Сваю
ўвагу пісьменнік канцэнтраваў на
наступных асноўных напрамках.
Па-першае, гэта мастацкі аналіз побыту,
сацыальна-палітычнай атмасферы жыцця
прыдняпроўскага дваранства, перадавых
(Вежа) і рэакцыйных (Кроер) яго плыней,
якія ў многіх вызначалі і поспехі, і
няўдачы паўстаўшых сялян; па-другое,
гэта прыход да паўстання 1863г. прадстаўнікоў
перадавога бел. і польскага дваранства
(сюжэтная лінія прадстаўлена Загорскім,
Каліноўскім і Серакоўскім); па-трэцяе,
перарастанне неасэнсаваных стыхійных
выступленняў сялян у арганізаваную
барацьбу супраць прыгнятальнікаў
(распрацоўка вобразаў тут вядзецца па
лініі Кагуты-Корчак); па-чацвёртае, паказ
жыцця высокіх палітычных колаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]

  • #
  • #
  • #
  • #
  • #
  • #
  • #
  • #
  • #
  • #
  • #

Написать сочинение рассуждение по тексту срочно!!!

90 слов минимум, вот текст:

(1)На столе в комнатушке лежали драные-передраные книги, и мне надлежало, пользуясь

клеем, пачкой папиросной бумаги, газетами и цветными карандашами, склеивать рваные

страницы, прикреплять к серединке оторванные, укреплять корешок и обложку, а потом

обёртывать книгу газетой, на которую следовало приклеить кусок чистой бумаги с

красиво, печатными буквами, написанными названием и фамилией автора.

(2)«Одетую» мной книгу Житкова «Что я видел» Татьяна Львовна признала образцовой, и

я, уединившись в библиотечных кулисах, множил, вдохновлённый похвалой, свои

образцы.

(3)Благоговейная тишина, запахи книг оказывали на меня магическое действие. (4)На

моём счету числилось пока что ничтожно мало прочитанного, зато всякий раз именно в

этой тишине книжные герои оживали в моём воображении! (5)Не дома, где мне никто не

мешал, не в школе, где всегда в изобилии приходят посторонние мысли, не по дороге

домой или из дома, когда у всякого человека есть множество способов подумать о разных

разностях, а вот именно здесь, в тишине закутка, ярко и зримо представали передо мной

расцвеченные, ожившие сцены, и я превращался в самых неожиданных героев.

(6)Кем я только не был!

(7)И Филипком из рассказа графа Льва Толстого, правда, я при этом замечательно и с

выражением умел читать, и, когда учитель в рассказе предлагал мне открыть букварь, я

шпарил все слова подряд, без ошибок, приводя в недоумение и ребят в классе, и учителя,

и, наверное, самого графа, потому что весь его рассказ по моей воле поразительно

менялся. (8)А я улыбался и въявь, и в своём воображении и, как маленький Филипок,

утирал мокрый от волнения лоб большой шапкой, нарисованной на картинке.

(9)Я представлял себя и царевичем, сыном Гвидона, и менял действие сказки Пушкина,

потому как поступал, на мой взгляд, разумнее: тяпнув в нос или щёку сватью и бабу

Бабариху, я прилетал к отцу, оборачивался самим собой и объяснял неразумному, хоть и

доброму, Гвидону, что к чему в этой затянувшейся истории.

(10)Или я представлял себя Гаврошем и свистел, издеваясь над солдатами, на самом верху

баррикады. (11)Я отбивал чечётку на каком-то старом табурете, показывал нос врагам, а

пули жужжали рядом, и ни одна из них не задевала меня, и меня не убивали, как Гавроша,

я отступал вместе с последними коммунарами, прятался в проходных дворах. (12)Потом я

ехал в родной город и оказывался здесь, в библиотечном закутке, и от меня ещё пахло

порохом парижских сражений.

(13)Сочиняя исправленные сюжеты, я замирал, глаза мои, наверное, останавливались,

потому что, если фантазия накатывала на меня при свидетелях, я перехватывал их

удивлённые взгляды, – одним словом, воображая, я не только оказывался в другой жизни,

но ещё и уходил из этой. (По А.А. Лиханову)

Ответ:

Назва рамана і яго дзвюх частак не выпадковыя. Каласы — людзі, якія, нібы серп, зразае смерць з палеткаў жыцця. Серп, хутчэй за ўсё, — уціск царызму, прадбачанне пісьменнікам трагічнага «жніва». «Выйсце крыніц» — гэта вытокі маладога пакалення, звязанага крэўнымі сувязямі з бацькоўскай зямлёй, з Айчынай. Прадстаўнікі гэтага пакалення — Алесь Загорскі і Кастусь Каліноўскі — павінны аб’яднаць, згуртаваць людзей, павесці іх за сабой, каб кроплі народнага гора паступова зліліся і ператварыліся ў магутную раку гневу і пометы. «Сякера пры дрэве» — гэта еялянская зброя, якая чакала свайго часу, і «зброя» генерала-вешальніка Мураўёва, які жорстка расправіўся з удзельнікамі паўстання.

     Алесь Загорскі — галоўны персанаж рамана. Яго можна ўспрымаць як гістарычную асобу, але пры гэтым не трэба забываць, што гэта ідэалізаваны, а не канкрэтны герой. Ён увасобіў спрадвечную мару беларускага народа аб месіі, збаўцы, які абудзіць родную зямлю ад доўгага сну, верне яе да жыцця. У гэтым выяўляецца адна з рысаў рамантызму, якая бярэ пачатак з вуснай народнай творчасці. I хаця Алесь не робіць нейкіх звышнатуральных учынкаў, ён — рамантычны герой, бо ў яго душы спалучаюцца рысы сапраўднага змагара за народнае шчасце і наіўнага летуценніка, які верыць у ідэалы дабра і справядлівасці, змагара, які выяўляе памкненне ўсіх пакаленняў: вольна, свабодна жыць на роднай зямлі. I можа, ніхто не адчуваў так востра гэтай патрэбы, як чалавек працы — селянін. Таму аўтар ідзе на свядомае парушэнне гістарычных рэалій: Алеся аддаюць на дзядзькаванне, хаця ў XIX стагоддзі гэтага звычаю шляхта ўжо не прытрымлівалася. Чалавек, нават калі ён і шляхціц, павінен з дзяцінства зведаць на ўласным вопыце цяжкую сялянскую працу і побыт. Толькі ў гэтым выпадку ён будзе ведаць іх сапраўдны кошт і зможа выступіць у абарону тых, хто бяднейшы за яго і мае менш правоў. Такім уяўляецца аўтару шлях станаўлення сапраўднага беларуса, выратавання яго спадчыны і роднай культуры.

     Вобраз Алеся грунтуецца не толькі на рамантычным, але і на рэальным светаўспрыманні. Алесь выступае як рыцар з высакародным і шчырым сэрцам, якое чула рэагуе на ўсе беды народа. У сям’і Кагутоў ён навучыўся цаніць гонар і годнасць простата чалавека, не прыніжаць іншых і самому ні перад кім не прыніжацца, ашчадна адносіцца да духоўнай спадчыны сваіх продкаў і тых каштоўнасцяў, якія набывалі для іх часам значэнне сакральнага сімвала. Адным з сімвалаў чалавечай працы і поту быў хлеб. У гэтым плане паказаны той эпізод з рамана, калі юны князь Загорскі падымае кавалак хлеба, які ўпаў са стала, і цалуе яго са словамі: «Даруй, Божухна!» Алесь — не толькі рамантык, які бачыць у сне белых коней, увасабленне свабоды і светлых ідэалаў, але, адначасова, і рэаліст, які думае аб самых звычайных, паўсядзённых справах. У вобразе маладога Загорскага выяўляюцца рысы характеру і паводзінаў рэальнага чалавека.

     Грамадзянскае сталенне Загорскага, такім чынам, адбываецца не толькі на рамантычным грунце. Бацькі Алеся добра ўсведамлялі, што, каб быць патрыётам сваей зямлі, патрэбна найперш ведаць яе мінулае — тое, што надае змаганню мэту і служыць светлым ідэалам гэтага змагання. Вялікую ролю тут адыграў стары Вежа, дзед Алеся, прозвішча якога таксама не выпадковае. Вежа — гэта нібы маяк, на які павінна арыентавацца маладое пакаленне. Нездарма дзед кажа, што «трошкі лепшы» за ўнука. Дзед навучыў Алеся таму, што павінен ведаць сапраўдны грамадзянін: праўдзе аб прыгоне і парадках, якія панавалі ў Расіі, аб шляхах грамадскага развіцця. I, пазнаючы тэту праўду жыцця, Алесь разумев, што здольны змяніць рэчаіснасць, але яшчэ не ўсведамляе як. Гэты разрыў паміж здольнасцю і немагчымасцю ажыццявідь задуманае — яшчэ адна рыса героя рамантычнага характару. Разумеючы, што нельга ахапіць неабдымнае, Алесь дае сабе клятву змяніць хаця б нешта, тое, на што ў яго хопіць моцы.

Вобраз Алеся Загорскага, вачыма якога ўспрымаецца большасць падзей у рамане, з’яўляецца творчай удачай аўтара. Гэта — надзвычай цэльная і бескампрамісная натура, здольная на гераізм і самаахвяраванне ў імя агульнай справы. Сімпатыі Алеся заўсёды на баку абяздоленых. Прыгадаем хаця б, як ён, уступаючыся за скатаванага Корчака, уляпіў дзяржалам Кроеру ў «перакошаны твар». Прыгадаем, з якой высакароднасцю ён паводзіць сябе, ратуючы Чорнага Войну або старога Раўбіча, абараняючы ад Мусатава гарыпяціцкіх сялян. Гэтая высакароднасць праяўляецца і ў яго адносінах да жанчын. Пачуцці Алеся да Майкі Раўбіч, да былой прыгоннай актрысы Гелены вызначаюцца незвычайнай цнатлівасцю, душэўнай шчодрасцю і пяшчотнасцю. І ўсё ж, гаворачы аб тым, як у рамане паказана інтымнае жыццё героя, нельга не папракнуць аўтара за некаторыя мастацкія хібы. У Алесева каханне да Гелены чытач верыць, бо яна — рэальная, зямная істота, акрэсленая індывідуальнасць. На жаль, гэтага нельга сказаць пра Майку Раўбіч. Яна хутчэй прывід, увасабленне жаночага ідэала ўвогуле, яе адметнасць, «другасць» у параўнанні з Геленай толькі дэкларуюцца (магчыма, у гэтым вінаваты зробленыя рэдакцыяй часопіса скарачэнні).

Алесь Загорскі — гэта дзіця свайго часу, свайго веку. Ён адначасова строгі рэаліст і ўзнёслы рамантык. Ён становіцца вучоным-энцыклапедыстам і адначасова застаецца летуценнікам. Ён можа да драбніц аналізаваць кожны свой учынак, кожную сваю думку і адначасова паддавацца настраёвым, падсвядомым імкненням. У душы Алеся змагаюцца рацыянальны і эмацыянальны пачаткі: ён можа марыць і сніць пра белых, як снег, коней з доўгімі грывамі (любасць да коней — у крыві Загорскіх) і адначасова цвяроза разлічваць, якую выгаду прынясе яму новая цукраварня. І гэты «гаспадарскі розум» героя не павінен нас здзіўляць і шакіраваць. Па сваёй накіраванасці паўстанне 1863 года было буржуазна-дэмакратычным, і Алесь Загорскі, яго ўдзельнік, змагаецца з прыгонніцтвам не толькі таму, што яно супярэчыць яго перакананням, але і таму, што яно стрымлівае развіццё краю па капіталістычным шляху, што яно стала таксама эканамічна нявыгадным. У Загорскім увасоблены як моцныя, так і слабыя бакі тагачасных шляхецкіх рэвалюцыянераў. Моцнае — падкрэсліваецца, аўтар любуецца ім, укладвае ў героя часцінку сябе. Але гэты герой не ідэалізуецца, не ставіцца на ўяўныя катурны. У ім многа такога, што было данінай часу, што складала трагедыю шляхты.

Побач з Алесам Загорскім, які народжаны творчай фантазіяй аўтара (мы не ведаем, меў Алесь свайго прататыпа ці не, ды гэта не так і важна; важна, што час якраз нараджаў такіх, як ён), побач са старым вальнадумцам Вежай, Раўбічамі, Клейнай, Хаданскімі, Кагутамі, Корчакам у рамане дзейнічаюць і гістарычна рэальныя асобы — Тарас Шаўчэнка і Зыгмунт Серакоўскі, Адам Кіркор і Станіслаў Манюшка, Дунін-Марцінкевіч і Сыракомля. З дакументальнай дакладнасцю (можа, нават празмернай) апісаў аўтар літаратурны вечар пісьменнікаў, якія групаваліся вакол «Кур’ера Віленьскага», і нелегальныя сходкі рэвалюцыянераў у Пецярбургу. Як правіла, мастацкая характарыстыка рэальных асоб адпавядае той, якую дала ім гісторыя. А часам аўтар уступае і ў палеміку з гісторыкамі. Так у творчых абліччах Баршчэўскага і Дуніна-Марцінкевіча падкрэсліваюцца народныя, дэмакратычныя элементы, на якіх раней не акцэнтавалася ўвага. Мастацкая інтуіцыя падказала аўтару, што не мог Кіркор, як гэта сцвярджаюць гісторыкі, папракаць Дуніна-Марцінкевіча ў насаджэнні правінцыялізмаў — у рамане гэтыя словы ўкладзены ў вусны Ходзькі. І гэта слушна: Кіркор, які зрабіў столькі карыснага для беларускай літаратуры, не мог выступаць супраць аднаго з яе пачынальнікаў.

Сярод гістарычных асоб рамана на першы план вылучаецца фігура Кастуся Каліноўскага. Праўда, у першай кнізе ён яшчэ эпізадычны персанаж. Чытач знаёміцца з Каліноўскім пераважна па пісьмах, якія той адрасуе Загорскаму, пісьмах усхваляваных і шчырых, хаця часам і празмерна пафасных — наўрад ці выказваў бы Каліноўскі, умелы і асцярожны канспіратар, так адкрыта сваю варожасць да царызму ў пісьмах, якія маглі б трапіць у рукі пабочных асоб. І ўсё ж з асобных рысаў перад чытычом прадстае прывабны воблік прафесіянальнага рэвалюцыянера, патрыёта і грамадзяніна, валявога і адначасова чулага чалавека, які дзеліцца апошнім з галодным дзіцём. Каліноўскі разумее, што вайна — зло, што смерць — гэта страшна. І тым не менш ён без ваганняў заклікае пачаць паўстанне: «Я прапаную: народы вызваляць і сялянам даваць зямлю. Я прапаную: паноў, якія рабавалі, высяляць з краіны, пазбаўляючы майна, а цмокаў — расстрэльваць рукамі працоўных людзей». Пісьмы і прамовы Каліноўскага аказалі велізарны ўплыў на погляды і перакананні маладога Загорскага. З першай сустрэчы, з той бяскрыўднай бойкі на свіслацкім кірмашы яны сталі сябрамі на ўсё жыццё.

Понравилась статья? Поделить с друзьями:

Новое и интересное на сайте:

  • Сочинение вспоминаю как в середине двадцатых разговорившись подошли мы
  • Сочинение во что верят мусульмане
  • Сочинение вступление завязка кульминация развязка заключение
  • Сочинение верный друг про собаку
  • Сочинение всем умным горе от ума

  • 0 0 голоса
    Рейтинг статьи
    Подписаться
    Уведомить о
    guest

    0 комментариев
    Старые
    Новые Популярные
    Межтекстовые Отзывы
    Посмотреть все комментарии