Дзеянне камедыi разгортваецца ў навукова-даследчым iнстытуце геалогii, дзе дырэктарам з’яўляецца Гарлахвацкi. Да навукi дырэктар не мае нiякага дачынення, на пасаду кiраўнiка iнстытута яму дапамаглi ўладкавацца «сябры», выдаўшы фальшывую даведку. Гарлахвацкi адчувае сябе ў iнстытуце, як шчупак у сажалцы. Паказвае сябе буйным вучоным-палеантолагам, хоць на самой справе не можа адрознiць костку свiннi ад мамантавай. Адчуваючы сябе гаспадаром становiшча, Гарлахвацкi тэрарызуе, шальмуе, запалохвае сумленных вучоных, хапаючы iх мертвай хваткай за горла (зусiм невыпадкова драматург дае яму прозвiшча Гарлахвацкi).
Невуцтва i шарлатанства Гарлахвацкага поўнасцю выкрываюцца ў канцы п’есы, калi на вучоным савеце слухаецца даклад «Новы вiд дагiстарычнай жывелiны». З сур’езным выглядам абараняе дырэктар тэорыю аб мамантавай свiннi, напiсаную Тулягам. Вобраз «свiнтуса грандыезуса», праўда, асацыiруецца не з дагiстарычнай жывелiнай, а з самiм Гарлахвацкiм.
У дасягненнi жаданай мэты Гарлахвацкаму дапамагае малодшы навуковы супрацоўнiк Зелкiн-падхалiм, паклепнiк i пляктар. Ен з’яўляецца правай рукой Гарлахвацкага, надзейным яго паслужнiкам, якi, як шкоднае зелле, атречвае вакол сябе атмасферу, сее падазронасць i недавер сярод вучоных. Не маючы здольнасцi да навукi, пазбаўлены прынцыповасцi, Зелкiн можа неймаверна раздуць кожную дробязь, адшукаць у выпадковым, сказаным без усялякага прыхаванага намеру слове небяспечны палiтычны сэнс. Варта было яму пачуць што-небудзь дрэннае аб сваiм заемым, як сумленны чалавек станавiўся ворагам народа.
Невуцтва i падхалiмства Зелкiна найбольш ярка праяўляецца ў сцэне абароны Гарлахвацкiм «навуковай працы». У прамове Зелкiн кiдаецца расхвальваць вялiкiя адкрыццi свайго начальнiка, яго канструктыўны розум, даследчыя здольнасцi. Але калi высвятляецца, што даклад не мае навуковай вартасцi i што напiсаны ен Тулягам, Зелкiн, нават не чырванеючы, гаворыць адваротнае:»Я так i думаў! Не можа быць, каб вы, Аляксандр Пятровiч, такую бязглуздзiцу напiсалi».
У п’есе «Хто смяецца апошнiм» праявiлася майстэрства К.Крапiвы як тонкага псiхолага, якi знайшоў непаўторныя, iндывiдуальныя рысы для герояў, поўна i закончана «вымаляваў» iх партрэты. Iмены Гарлахвацкага, Зелкiна, Тулягi, як i iмены шматлiкiх гогалейскiх i шчадрынскiх герояў, ператварылiся з уласных у агульныя. На жаль, падхалiмства, нахабства, подласць, пляткарства часта сустракаюцца i ў нашы днi.
Змагацца з iмi, лiчыць К.Крапiва, трэба агульнымi сiламi, працiпаставiўшы невуцтву i ашуканству прынцыповасць, строгасць i ваяўнiчасць.
У камедыі Кандрат Крапіва (К.К.) ставіць і вырашае праблему духоўнага
выпрамлення і аднаўлення чалавека ва ўмовах сацыяльнага грамадства на
вобразе Тулягі. Драматург паказвае, што Туляга — чалавек крыштальнай
сумленнасці, але вялікі баязлівец. Калі Гарлахвацкі перыядычна
запалохваючы і шантажыруючы, спрабуе схіліць на несумленны шлях Тулягу,
ен адважваецца заўважыць нахабніку, што пісаць навуковую працу для іншых
— учынак несумленны, дрэнны. І няхай сабе пярэчанне Тулягі вельмі
нясмелае, але сам факт, што да смерці запалоханы чалавек усе ж
адважваецца на гэта, з’яўляецца сведчаннем яго высакароднасці, маральнай
чысціні. Бессаромнасць Гарлахвацкага вельмі ўзрушыла і абурыла Тулягу,
але ен пакуль што не адважваецца каму-небудзь расказаць усе, бо не
ўпэўнены ў сваей праваце. К. знарок ставіць Тулягу у недарэчныя, смешныя
сітуацыі, каб найбольш моцна ўдарыць па баязлівасці Тулягі. Туляга
лічыць свае становішча трагічным, з якога няма выйсця, і траціць спакой і
сон. Гэта ўсе можна прасачыць у сцэне, дзе Туляга з рознымі агаворкамі
расказвае Левановічу пра ўсе свае няшчасці. Адчуўшы сяброўскую падтрымку
Веры, Чарнавуса і іншых супрацоўнікаў інстытута, Туляга пачынае
разумець безпадстаўнасць свайго страху. Ен узяўся пісаць для
Гарлахвацкага працу пад выглядам таго бездапаможнага запалоханага
Тулягі, якім дырэктар яго бачыў. Але пры гэтым думае: «Цяпер жа я табе
напішу навуковую працу! Насмяяўся ты з мяне, абняславіў перад людзьмі,
пасмяюся ж і я з цябе». У яго нараджаецца вялікі гнеў да прайдзісвета,
нахабніка і кар’ерыста, рашучасць абавязкова яго выкрыць, адпомсціць за
тое зняважанне, крыўду, якія цярпеў Туляга ад дырэктара. У канцы п’есы
адбываецца духоўнае аднаўленне і перараджэнне Тулягі, яго радасць,
гордасць ад здзейсненага і поўнае выкрыцце невуцтва Гарлахвацкага.
Туляга канчаткова пераадольвае сваю безгрунтоўную баязлівасць і
становіцца нармальным чалавекам, гатовым змагацца з такімі людзьмі, як
Гарлахвацкі.
Нямала паздзекваўся Гарлахв. з Тулягі і іншых вучоных. Цяпер яны смяюцца з Гарлахвацкага апошнімі. У гэтым сэнс назвы твора.
Поможем написать учебную работу
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой — мы готовы помочь.
Предоплата всего
от 25%
Подписываем
договор
Центральное месца у камедыi займае Вобраз Гарлахвацкага. Гэта двурушнiк, дымагог, авантурыст, самазванец у навуцы, якi iмкнецца выкарастаць службовае становiшча у сваiх шкодных мэтах. Абапiраючыся на паслугi плятхара i падхалiма Зелкiна, карыстаючыся баязлiвастью Тулягi, дабратой i даверлiвастью Чарнауса, Гарлахвацкi iмкнецца пралезцi у вучоныя. Для гэтага ён хоча стварыць у iнстытуце атмасферу падазронасцi i недаверу. Гэтым ён iмкнецца нанесцi шкоду дзяржаве, народнай гаспадарцы. Гарлахвацкi выкарыстоувае разнастайныя сродкi i прыемы, каб дасягнуць свайго. Шантаж i паклеп, начальнiцкi вокрык. На яго думку гэтым можна прымусiць Тулягу i нават самаго Чарнавуса працаваць на яго — «хрыбецiкi у iх моцныя, галовы разумныя, няхай стараюцца, калi хочуць на свеце жыць».
Характар Гарлахвацкага у п’есе падаецца сатырычна; характарызуя яго, Крапiва выкарыстоувае разнастайныя прыемы. Пачынаецца п’еса размовай прыбiральшчыцы цецi Кацi i дворнiка Нiчiпара, якiя гавараць пра змены, якiя адбылiся са з’яуленнем Гарлахвацкага. Асаблiва ярка праяуляецца характар Г., калi ён шальмуе i запалохвае Тулягу, прымушаючы таго напiсаць навуковую працу. Аб’ект даследвання гэтага ученага — «свiнячы мамант” — надзвычай удала асацыiруецца з унутранымi якасцямi самаго даследчыка. Як певун i шарлатан, Г. поунасцю раскрываецца у заключнай часцы трэцяга акта.
У вобразе навуковага супрацоунiка Зелкiна паказаны яркi тып пляткара i падхалiма. Зелкiн як вучоны амаль нiчым не адрознiваецца ад свайго шэфа, а таму i стараецца дагаджаць начальству, падхалiмнiчая, каб утрымаць свае месца. Разумеючы хiсткасць свайго становiшча, З. пачынае плясцi iнтрыгi, паклепнiчаць на сумлен. людзей. Крапiва падкрэслiвае адну знешнюю асаблiвысць З., якая паказвае яго унутраную сутнасць. З. ходзiць амаль нячутка, як кот, што падкрадваецца да сваей ахвяры. Здаецца, што увесь ён — гэта натапыранае вуха, якое да усяго прыслухоуваецца. Убачыушы чалавеква у формы НКВД, якi выходзiу з кабiнета Г., пачуушы назву толькi вулiцы, З. фабрукуе новую плетку супраць Чарнавуса, хаця разумее дзiкасць свайго рашэння.
Невутства З., яго бессаромнае падхалiмства выразней за усе праяуляецца у сцене пасяджэння вучонага савета, на якiм Г. абараняе «сваю” навуковую працу. Як i Г., З. не разумее, што гэты даклад — пародыя на навуковую працу i кiнууся на усе лады расхвалiваць свайго начальнiка. Але варта было З. зразумець, што у гэтым дакладзе няма нiчога навуковага i напiсаны ён не Г., а Тулягам, як тут жа З. гаворыць адваротнае: «Я так i думау! Каб Вы, Аляксандр Петровiч, напiсалi такую бязгуздзiцу.“ У вобразе Зелкiна драматург не толькi заклеймiу пляткарства i падхалiмства, але i наглядна паказау небяспечнасць i шкоднасць такiх Зелкiных, бездоказныя абвiнавачваннi якiх былi самымi моцнымi аргументамi у свой час для рэпрэсii супраць сумленных людзей.
Центральное месца ў камедыі займае вобраз Гарлахвацкага: Я, Гарлахвацки,
двурушнік, дэмагог, авантурыст, самазванец у навуцы, які імкнецца
выкарастаць службовае становішча ў сваіх шкодных мэтах. Абапіраючыся на
паслугі пляткара і падхаліма Зелкіна, карыстаючыся баязлівасцю Тулягі,
дабратой і даверлівасцю Чарнавуса, я, Гарлахвацкі, імкнуся пралезці ў
вучоныя. Для гэтага я хачу стварыць у інстытуце атмасферу падазронасці і
недаверу, выкарыстоўваю разнастайныя сродкі і прыемы, каб дасягнуць
свайго. Шантаж і паклеп, начальніцкі вокрык.
Характар
Гарлахвацкага ў п’есе падаецца сатырычна; характарызуючы яго, Крапіва
выкарыстоўвае разнастайныя прыемы. Пачынаецца п’еса размовай
прыбіральшчыцы цеці Каці і дворніка Нічыпара, якія гавораць пра змены,
што адбыліся са з’яўленнем Гарлахвацкага. Асабліва ярка праяўляецца
характар Г. , калі ён шальмуе і запалохвае Тулягу, прымушаючы таго
напісаць навуковую працу. Аб’ект даследвання гэтага вучонага — «свінячы
мамант» — надзвычай удала асацыіруецца з унутранымі якасцямі самаго
даследчыка. Як шарлатан, Г. поўнасцю раскрываецца ў заключнай часцы
трэцяга акта.
Станоўчыя і адмоўныя героі твора
Твор Кандрата
Крапівы «Хто смяецца апошнім» можна назваць сучасным, таму што падзеі, аб якіх мы
даведваемся са старонак твора, вельмы падобныя на сённяшнія. У камедыі
асуджаецца кар’ерызм, паклёпніцтва, невуцтва і падхалімства. Дзеянні, якія
апісвае аўтар, адбываліся на тэрыторыі нашай краіны у трыццатых гадах мінулага
стагоддзя. У тыя часы
аднаго даносу на чалавека было дастаткова, каб пазбавіць яго працы, сям’і ці жыцця, а
часам і ўсяго адразу. Гэтаму часткова знаходзіцца пацверджанне у тэксце…
Усіх герояў
тэксту можна падзяліць на станоўчых
і адмоўных.
Да
станоўчых вобразаў камедыі
можна аднесці
Чарнавуса, Веру і Левановіча.
Аляксандр
Пятровіч Чарнавус – прафесар інстытута геалогіі. Без навукі ён не ўяўляе свайго
жыцця. Гэта вельмі разумны, адукаваны чалавек. Яго слабасцю з’яўляецца яго
даверлівасць і шчырасць. Калегі яго паважаюць, у цяжкую хвіліну яны яго
падтрымліваюць. “Ён чалавек дарма што сур’ёзны, а калі разгаворыцца, дык люба
слухаць. Раскажа, і дзе некалі мора было, і чаму яго цяпер там няма, і якія
жывёлы былі мільёны год таму назад, і як яны елі адна другую. Моцна вучоны
чалавек. Кніжкі друкуе свае, студэнтам лекцыі чытае, для піянераў у журнал
піша. Напісаў, кажуць,
нейкую кнігу важную, дык аж у Маскву паслаў. Гэта, брат, галава!” – так
кажуць пра яго людзі.
Вера – правая рука Чарнавуса. Яна для яго амаль што дачка. Калі з’яўляюцца дрэнныя чуткі аб ім, і сумленнага
вучонага пачынаюць зняважаць, Вера робіць усё магчымае, каб хутчэй зняць
абвінавачванне.
Яна мяркуе аб людзях па іх учынках, не верачы плёткам.
Левановіч — сакратар парткома. Ён
справядлівы і сумленны чалавек, які змог паверыць і Падтрымаць вучонага. Ён карыстаецца даверам у грамадстве,
да яго звяртаюцца людзі, каб той дапамог Чарнавусу
Адмоўнымі ў п’есе з’яўляюцца вобразы
Аляксандра Пятровіча Гарлахвацкага, Зёлкіна і яго жонкі.
Гарлахвацкі — дырэктар інстытута геалогіі. Але да
навуковай дзейнасці гэты чалавек не мае ніякага дачынення. Гэту пасаду яму
дапамаглі атрымаць ягоныя сябры. Гарлахвацкі – вельмі хітры і знаходлівы
чалавек, таму адчувае сябе вельмі вольна. Нават калі прыходзіць ліст, у якім
трэці раз патрабуецца спіс яго прац, ён знаходзіць выйсце: “Зрабіць так, каб
Туляга і нават сам Чарнавус былі тут у мяне на паслугах… на іх спінах у
вялікія вучоныя ўехаць. Хрыбеціны
ў іх моцныя, галовы разумныя,— няхай стараюцца, калі хочуць на свеце жыць…”. Ажыццяўляе свой
намер Гарлахвацкі вельмі
спрытна і прафесійна.
Зёлкін — малодшы навуковы супрацоўнік. Гэта
сапраўдны паклёпнік і падхалім. Ён заўсёды стараецца дагаджаць начальству,
падхалімнічае, каб утрымаць свае месца, , а вось супрацоўнік з яго не вельмі
ўдалы. Зелкін як вучоны амаль нічым не адрозніваецца ад свайго шэфа. Гэта
асабліва праяўляецца ў сцэне, калі Гарлахвацкі абараняе «сваю»
навуковую працу. Яны
абодва не ведаюць, што гэта ніякая не навуковая праца. И Зёлкин пачынае
расхваліваць свайго начальніка; «Павінен проста сказаць, таварышы, што ад
даклада паважанага Аляксандра Пятровіча я ў вялікім захапленні. Які палёт
думкі! Якое смелае пранікненне ў глыбіню сівых вякоў праз алювіі, дылювіі,
пліяцэны, міяцэны і ўсякія іншыя напластаванні. Якая сіла
канструктыўнага розуму…»
Тулягу нельга аднесці ні да
станоўчых, ні да адмоўных вобразаў. Спачатку мы бачым яго баязлім, няўпэўненым.
Гарлахвацкі, напалохаўшы, прымушае напісаць за яго навуковую працу — даклад па
палеанталогіі: “Вы
папішаце, а я прачытаю, праверу. Пасля мы яе зачытаем на савеце, апублікуем”. Але раптам у Тулягі прачнуліся рашучасць і
мужнасць. Ён згадзіўся напісаць працу, але толькі дзеля таго, каб выкрыць
невуцтва Гарлахвацкага. З яго дапамогай ўсе даведаліся праўду.
“У выніку гэтага даклада перад
намі ва ўсёй прыгажосці ўстаў вобраз свінячага маманта. Гэта дапатопная жывёліна
аказалася вельмі жывучай, і некаторыя яе экземпляры дажылі аж да нашага часу.
Жывёліна гэта хоць і рэдкая ў нас, але надзвычай шкодная. Калі яе не ўзяць за
жабры — добра, што якраз жабры ёсць у яе,— калі не ўзяць за гэтыя жабры, дык
такі свінтус грандыёзус можа шмат шкоды нарабіць” –
падводзіць вынік Левановіч.
Такім чынам К. Крапіва дапамог нам зразумець
тое страшнае становішча, у якім апынуліся ўсе нашыя суайчыннікі ў трыццатыя
гады, як лёгка было ў той час прынізіць чалавека, а то і ўвогуле — адняць у яго
жыццё. І разам з тым вучыць нас быць сумленнымі перад сабой і людзьмі,
выкрываць невуцтва, кар’ерызм і ўсе адмоўныя рысы чалавечага грамадства.
Прайшло нямала часу пасля таго, як была напісана камедыя
«Хто смяецца алошнім». Здаецца, сваёй актуальнасці яна не страціла і
сёння.
«Свінячыя маманты могуць жыць толькі там, дзе ім
спрыяе клімат, — у атмасферы баязлівасці, разгубленасці, падхалімства.., а там,
дзе пануе мужнасць, чэснасць… яны жыць не могуць і хутка выдыхаюць».