І ўсё ж на куст гляджу, гляджу
з тугою—
Не ўбераглі яго калючкі цвету.
Дзеля чаго яны тады на голлі?
Маўчыць маё дасведчанае лета.
ВАСІЛЬКІ
Як рана васількі завасільковелі,
Ці гэта я спазняюся? Няўжо
Мінулася вясна? Адна аскоміна
Перапарэлых, выгарклых дажджоў…
Спазняюся. Ва ўсім… І рассыпаюцца,
І выпадаюць звёны спакваля,
Як поры года з пачуццёвай памяці,
Памкненняў, дружбы звёны…
А ў палях
Красуе жыта! Як і трэба ў чэрвені.
Не знае глеба ленасці душы.
Каля дарогі ў каласоў гушчэвіне,
Як вокліч лета, васілёк дрыжыць.
ЯЛІНА
Не пытаю, яліна, чаму
З боку поўдня пышней тваё голле:
Неаднойчы і нада мной
Сцюжа люта скуголіла.
І зусім не пытаю, чаму
Ты ніколі у поле не выйшла:
Без сябрыны побач і я
Не выжыла б.
ДЗЕНЬ ПЕРШАЙ СУСТРЭЧЫ
Цік-такае гадзіннік.
Беспаваротна падаюць секунды
І несціхана ўсё глыбей, глыбей
Дзень нашай першай стрэчы
Засыпаюць.
Гара секунд —
Напластаванне друзу
Быцця майго зямнога…
Ды часам
Дзень сустрэчы першай нашай
Устрапянецца, павядзе крыламі,
Дзівосны, несмяротны, быццам Фенікс,
Устане з тлену часу
І ўзіраецца
Дапытліва, трывожна, недаўменна:
Што сталася нядобрае са светам?
Што ў ім увогуле не так, як трэба?
Чаму
Цяпер забараняць я мушу
Уласнай песні, каб яна не смела
Гучаць найлепшай нотай —
Тваім імем?
ЧЭРВЕНЬСКІ ВЕЦЕР
У зялёным плашчы наросхрыст
Па гаях вецер чэрвеньскі ходзіць.
Толькі блізкіх збліжае ростань.
Толькі з блізкімі час у згодзе.
Ох, які ты вымаклы, вецер!
Травы ў пояс табе, разутаму…
То дажджынка з ліста, ці з сэрца
Ападае пяшчотны смутак?
* * *
Не сніся мне. Навошта снішся мне?
Усё між намі выяснена, вырашана,
І пра ўгавор наш помню я і ў сне.
Не сніся мне.
А стрэч не пазбягай. Не бойся стрэч.
Цябе маёй пяшчотай не абражу я.
Рук не ўскладу на шалі тваіх плеч.
Не бойся стрэч.
Насупраць сядзем. Ты ўсміхніся мне.
І я ў адказ — спакойна і нязмушана.
Пра угавор наш помню я і ў сне…
Не сніся мне.
ЛЯ ВОЗЕРА
Зялёны бераг. І вада — зялёная.
І вочы — як трава і як вада.
…Чаму вы, хвалі, хоць імкнеце ўдаль.
Аднак усюды — берагоў палонныя?
Дзе б ні стаяў над возерам, нязменна вы
То гнеўныя, то ціхія — да ног…
Зялёная вада. Пяску клінок.
І вочы — зелянкавыя, праменныя.
* * *
Калі яшчэ ён, новы ранак? —
Дзень толькі-толькі што сышоў.
На ўсходзе ж воблакам агняным
Прадвесце сонца, не дажджоў.
У САДЗЕ
Быццам не змяркае, не паўзмрок,
А лістота ў садзе пагусцела.
«Ты несправядлівая! — папрок,
Як удар прыцэльны. —
Жорстка ад слабых патрабаваць,
Што пад сілу ўпэўненым і дужым».
Патыхнула пыльная трава
Заляжалым плюшам…
Стрыманы, кароткі ветру ўздых
Цішыню напятую парушыў, —
І раптоўна дрэвы і кусты
Калыхнуліся да дзвюх ігрушын,
ПрыўзнялІся, каб хоць трохі стаць
Вышай каля іх, высокіх самых:
Там, на іх разгорнутых лістах
Сонца вечаровае пісала.
* * *
Памылюся — хай на мне віною.
(Так спакусна з некага спытаць…)
Не былое маем за спіною—
Колішняе заўтра наша там.
І не ў сёння ў роздуме мы крочым —
У адзіным вымярэнні час:
Будучыня
зазіраеў вочы,
Будучыня
выбірае нас.
Светило науки — 4 ответа — 48 раз оказано помощи
У беларускай літаратуры створана многа жаночых вобразаў. Адным з прыкладаў з’яўляецца вобраз Ядвісі — «прыгажэйшай кветкі Палесся».
Вобраз Ядвісі пададзены ў асноўным праз успаміны Лабановіча, таму яе думкі і перажыванні схаваныя ад нас, і вельмі цяжка вызначыць яе настрой і тое, што робіцца ў дзяўчыны на сэрцы. Але гэтым Ядвіся і прыцягвае да сябе ўвагу. Яна — як загадка, якую хочацца разгадаць. Аўтар вельмі яскрава апісвае яе ў пачатку трылогіі: «…стройная, чарнявая дзяўчына, гадоў шаснаццаці», з пышнымі чорнымі валасамі, якія перахвачаны чырвонай стужкай. Цёмныя круглыя вочы былі як бы люстэркам яе шматграннай натуры. У іх то «іскрыўся вясёлы смех і нахіл да жартлівасці, то адбівалася нейкае засмучэнне і тая сталасць, што рабіла ўражанне, быццам дзяўчына многа перажыла, перадумала». У Ядвісі вельмі моцны характар, бо Яна ўмее спалучаць у сваім характары смутак і весялосць. Ужо з дзіцячых гадоў жыццё не песціла яе. I расказ бабкі Мар’і яшчэ болын упэўнівае нас у гэтым.
Ядвіся вырасла ў сям’і пана падлоўчага, чалавека вельмі жорсткага і дэспатычнага. Не раз яна з’яўлялася сведкай тых жудасных здзекаў, якія бацька чыніў над маці. Смерць маці і тое пекла, у якім жыла Ядвіся, балюча адазваліся на яе мяккай натуры.
Нягледзячы на тое, што Ядвіся была жвавая і вясёлая ад прыроды, яне не магла пазбавіцца ад смутку, які вельмі глыбока залёг у яе сэрцы. I толькі калі яна заставалася адна, то магла даць волю сваім невясёлым думкам. Але быў адзін чалавек, якому Ядвіся магла расчыніць сваю дупіу і выліць увесь свой смутак. Гэта бабка Мар’я. Яна была для Ядвісі самым блізкім чалавекам. Бабка вучыла яе таму, як трэба мужна пераносіць пакуты жыцця. I ўжо ў свае шаснаццаць гадоў Ядвіся была сталай і самастойнай дзяўчынай.
Вельмі добра раскрываецца характар Ядвісі ў першым, чыстым каханні да Лабановіча. Яна паўстае перад ім то вясёлая і радасная, з хітраватаю ўсмешкаю, то маўклівая і задуменная, з вачыма, поўнымі смутку. Лабановічу вельмі спадабалася Ядвіся, бо гэта быў той прамень, які прабіваўся сярод цемры ў глухой вёсачцы. Вось як гаворыць пра Ядвісю сам Лабановіч: «Што за дзяўчына! Што за натура! Яна любіць мяне!.. Ці ж можна не любіць яе, гэтую лепшую, прыгажэйшую казку Палесся. Ядвісечка!.. Мілая, любімая!» У гэтыя словы ўкладзены самыя лепшыя думкі і пачуцці да Ядвісі. Яна таксама сімпатызуе Лабановічу. Ядвіся, як матылёк, ціхенька падыходзіла да школы і глядзела ў яго вокны. Яна радавалася, што можа назіраць за Лабановічам збоку, углядацца ў яго добрыя і задумлівыя вочы. Ядвісі падабалася слухаць, як Лабановіч вёў урок, як часам пакрыкваў на сваіх вучняў, сярдуючы на падняты шум. Многа радасці і шчасця прынесла Ядвісі каханне, але, між тым, у яе сэрцы жыве трывога. Мімаволі ўзнікае пытанне: а што сабою ўяўляе Лабановіч? I калі аднойчы ён паспрабаваў яе пацалаваць, то і тут яна вядзе сябе недаверліва. Лабановіч параўноўвае Ядвісю з калючаю грушаю, бо яна прыгожая, як груша, але, у той жа час, калючая, недатыкальная: жыццё зрабіла яе такой. Аўтар апісвае яшчэ шмат учынкаў, праз якія раскрываецца Ядвіся як дзяўчына, якая кахае ўсім сэрцам. Але, нягледзячы на сваю любоў да Лабановіча, Ядвіся хоча пакінуць вёску, каб вырвацца ад прыгнёту і насілля: у доме бацькоў яна адчувае сябе, як птушка ў клетцы. I калі такая магчымасць надараецца, то Ядвіся назаўсёды пакідае Цельшына. Яна адмаўляецца ад шчасця, якое трымала ў сваіх руках.
Хто вінаваты ў гэтым? Да гэтага пытання можна падысці па-рознаму. Напрыклад, я лічу, што вінаваты тыя абставіны жыцця ў Беларусі, пры якіх не было месца асабістаму шчасцю. Аўтар з вялікай замілаванасцю паставіўся да сваей гераіні. Гэта вельмі добра адчуваецца на працягу ўсяго твора.
3 сочинения к новому сборнику ОГЭ-2023 «36 типовых вариантов» под редакцией И.П. Цыбулько.
Та же Таня, та же прежняя деревенская Таня! Она не испорчена, она, напротив, удручена этою пышною петербургскою жизнью, надломлена и страдает; она ненавидит свой сан светской дамы, и кто судит о ней иначе, тот совсем не понимает того, что хотел сказать Пушкин.
9.1 Напишите сочинение-рассуждение, раскрывая смысл высказывания великого русского писателя Владимира Галактионовича Короленко: «Русский язык обладает всеми средствами для выражения самых тонких ощущений и оттенков мысли».
Смысл высказывания известного русского писателя я понимаю так: русский язык невероятно богат, что позволяет говорящему и пишущему использовать самые разнообразные средства для передачи мыслей и переживаний. Докажем эту точку зрения с помощью примеров из предложенного текста Ф.М. Достоевского.
В нашем языке почти каждое слово имеет огромное количество синонимов, позволяющих передавать оттенки лексических значений. Например, во 2 предложении есть близкие по значению слова «удручена и надломлена», которые подчёркивают ужас положения Татьяны Лариной, не имеющей возможности быть рядом с любимым человеком.
Кроме того, богатство русского языка доказывают и широко используемые в художественном стиле выразительные образные средства. Развёрнутая метафора в 15-20 предложениях становится убедительным аргументом, объясняющим, почему Татьяна не смогла поступить иначе. Человек скрыто сравнивается с Богом, который возводит «здание судьбы человеческой», но для этого необходимо «опозорить, обесчестить и замучить» невинную жертву. Благодаря этому мы лучше понимаем поведение героини А.С. Пушкина в финале романа в стихах.
Таким образом, русский язык действительно обладает всеми необходимыми средствами для выражения идеи автора и передачи тончайших оттенков чувств его героев.
9.2 Напишите сочинение-рассуждение. Объясните, как Вы понимаете смысл предложения 20 текста: «И можете ли вы допустить хоть на минуту идею, что люди, для которых вы строили это здание, согласились бы сами принять от вас такое счастие, если в фундаменте его заложено страдание, положим, хоть и ничтожного существа, но безжалостно и несправедливо замученного, и, приняв это счастие, остаться навеки счастливыми?»
Смысл приведённого фрагмента я понимаю так: невозможно построить собственное счастье на чужом несчастье. Докажем эту точку зрения с помощью примеров из предложенного текста Ф.М. Достоевского.
Писатель размышляет о судьбе Татьяны Лариной, героини романа в стихах А.С. Пушкина «Евгений Онегин». Она не приняла чувства Онегина, потому что вышла замуж за другого человека. Героиня не может оскорбить и унизить генерала, который любил и уважал её (предложение 7).
Кроме того, Ф.М. Достоевский считает, что решение Татьяны вполне оправдано и понятно. Она поступает так, как и должна была поступить честная женщина в подобной ситуации. В 21 предложении говорится о «высокой душе» пушкинской героини, которая и не позволила ей переступить через нормы морали.
Таким образом, по мнению писателя, невозможно стать счастливым человеком, раня и унижая других людей. Нельзя быть эгоистичным, думать только о себе и обесценивать чужие чувства.
9.3 Как Вы понимаете значение выражения ВЫСОКАЯ ДУША? Сформулируйте и прокомментируйте данное Вами определение. Напишите сочинение-рассуждение на тему «Что такое высокая душа?», взяв в качестве тезиса данное Вами определение.
Что включает в себя понятие «высокая душа?» На мой взгляд, это некий идеальный образ, воплощение нравственности и духовной красоты.
В предложенном тексте Ф.М. Достоевский размышляет о пушкинской героине Татьяне Лариной. Она не ответила на чувства Онегина в финале произведения, потому что вышла замуж за другого человека. Несмотря на то что героиня не любила генерала, она всё равно приняла решение оставаться верной мужу до конца своих дней. Он был очень честным человеком, который не заслужил подобного унижения. Мнение писателя совпадает с известной русской пословицей: «На чужом несчастье счастья не построишь».
Вспомним другую героиню русской литературы – знаменитую Светлану из одноимённой баллады В.А. Жуковского. Это чистая и светлая девушка, которая в минуту опасности не возроптала на Бога, а помолилась ему. Молитва была услышана, и явившийся белый голубок спас героиню от гибели. Светлана – «высокая душа», потому что она умна, ответственна и преданна.
Таким образом, «высокой душой» можно назвать добродетельного человека, который никогда не поступится своими моральными принципами.
Лабановіч і Ядвіся вельмі кахалі одно аднаго, але адносіны іх не маглі завяршыцца шлюбам, таму што Лабановіч вырашыў прысвяціць сваё жыццё барацьбе. Рэвалюцыйнай барацьбе, на яго думку, чалавек павінен аддавацца поўнасцю, без астатку, не распыляючы свае сілы на асабістыя адносіны, каханне, сям’ю.
Акрамя таго, ведаючы няпросты шлях рэвалюцыянераў-дэмакратаў, Лабановіч не хацеў падвяргаць пакутам і небяспецы каханую дзяўчыну. Сам ен гатовы быў ахвяраваць сваёй свабодай і нават, калі спатрэбіцца, то і жыццём, але не мог дапусціць, каб праз яго стала няшчаснай Ядвіся.
Аўтар малюе яго маладым рамантыкам, які вырашыў прысвяціць сваё жыццё барацьбе за вызваленне народа, паляпшэнню яго становішча.
Ядвіся ж, натура цэльная і сур’ёзная, і кахае яна ўсур’ёз, пераступаючы цераз свой страх і забабоны. Яна больш актыўная за Лабановіча, яна першай робіць крок насустрач, першая прызнаецца ў каханні, першая цалуе Лабановіча. Але ён не падтрымаў яе парыў, не дапамог каханню разгарэцца. Ён перавёў усё ў жарт, а Ядвіся не згодна была, каб яе каханне, такое моцнае і шчырае, засталося пустым жартам.
Хоць яна і была маладзейшая за Лабановіча, але яна паступіла рашуча: пакуль ён адсутнічаў, яна паехала з Цельшына, не пакінуўшы адраса, бо ясна зразумела, што працягу іх адносінам не будзе, а даваць падставу для вясковых плётак — гэта было абразай для яе.
Якуб Колас сімпатызуе абодвум героям, ён з далікатнасцю і пяшчотай раскрывае іх псіхалогію, глыбока даследуе матывы іх учынкаў.
Находясь на расстоянии, а точнее, в разлуке мы испытываем более трепетные чувства к любимому человеку, нежели когда он находится рядом. Когда любимого человека нет рядом, мы начинаем скучать, нам не хватает его присутствия, его тепла и внимания. Чем дольше человек находится на расстоянии от нас, тем больше мы начинаем ценить, то, что у нас есть.
Расстояние сближает потому, что мы боимся потерять любимого человека, потому, что мы уже немного отдохнули друг от друга и хочется вернуть то, что было.
Этот момент многие не понимают, когда начинают ссориться из-за банальных бытовых проблем, из-за того, что жизнь со временем перетекла в обычную рутину, в скучные будни и выходные. Мы каждый день видим друг друга и нам кажется, что ценить уже нечего, начинается раздражение от однообразия и притёртости.
Если сказать более коротко, то расстояние между любящими друг друга людьми позволяет переосмыслить свою текущую жизненную ситуацию, позволяет больше ценить имеющиеся отношения, а не раскидываться ими.
Прадмова
Паэзія Ніны Мацяш поўніцца афарыстычнасцю, бо «пра што б ні пісала паэтка, заўсёды рабіла высновы, якія варта чытаць і перачытваць нашчадкам, «занатоўваць» у памяці, каб у моманты расчаравання, здрадніцтва, ашуканства, чарговага выпрабавання паўтараць іх сабе, каб не збочыць з таго адзінага шляху, які падораны кожнаму з нас Усявышнім. «Не збочыць» ва ўсіх сэнсах гэтага слова, бо шлях тады пройдзены з годнасцю, калі, як сцвярджае паэтка, не пярэчыў уласнаму сумленню [ І адвеку будні нашы ўпарта / Цвердзяць, новы беручы рубеж: / Дай нам, лёс, таго, чаго мы вартыя, / Каб не здрадзіць нам самім сабе], калі ўмеў не толькі шкадаваць бліжняга, але і радавацца за яго і захапляцца ім [Між людзей не можа быць старонняга болю!; Бойся спазніцца са словам харошым: / Тонка прадзецца жыццёвая ніць], калі ўмеў знайсці радасць пад сваім небам [Чужое неба шчасця не дае], калі ўмеў працягнуць руку дапамогі [І не падлічваюць пры гэтым людзі, / А што за ласку ім прыбудзе]. Паэтка ведае, у чым паратунак, дзе шукаць гармонію, калі»…людзі – не анёлы, / Толькі гэта сэрца не гоіць». Яна ведае і гэтым ратуецца сама і сваімі думкамі шчодра дзеліцца з чытачом: Хай не журыцца, хай не плачацца: / Далягляд з жальбы не зыначацца; Умеем і гарбець, і весяліцца, / Не патрапляем толькі навучыцца / Не дазваляць жыццю свайму таннець; Жахлівей не бывае здрады, / Як сонца ўласнае забіць!». Так хораша адзначыла ролю афарыстычнага слова Ніны Мацяш Алена Багамолава.
А нам хочацца далучыцца да сказанага і прапанаваць чытачу нізку афарызмаў, паколькі добра вядома, што ў многіх краінах свету кожная сям’я лічыць неабходным мець у сваёй уласнай бібліятэцы зборнік афарызмаў. Не важна, ці то зборнік набыты ў кнігарні, ці то зборнік, складзены ўласнымі рукамі з тых запісаў, што ляглі на душу і сэрца сямейнікаў. Такая кніга дазваляе лепш зразумець духоўны свет чалавека, дакрануцца да скарбніцы жыццёвай мудрасці.
У зборніку прадстаўлена 230 афарызмаў і слоў-пажаданняў, спарадкаваны яны ў шэсць тэматычных груп:
- «Ёсць адзінае выйсце – жыць»: афарызмы на філасофскую тэму;
- «Свет чалавечы прагне людскасці»: адлюстраванне маральна-этычных праблем у выказваннях паэткі;
- «Без сябрыны побач і я не выжыла б»: тэма дружбы, сяброўства ў выслоўях паэткі;
- «Адкрыта дарога на неба толькі праз крыж»: тэма жыццёвых цяжкасцей і шляхоў іх пераадолення;
- «Хай беражэ цябе любоў мая»: адлюстраванне тэмы кахання, любові ў афарыстычным радку Н.Мацяш;
- «Хай вам светла будзе ўсім, каго люблю»: словы-пажаданні з вершаў паэткі.
Усе афарыстычныя адзінкі вулучаны са зборнікаў «Паміж усмешкай і слязой» і «Я вас люблю».
«Ёсць адзінае выйсце – жыць»
раскрыть » / « свернуть
«Свет чалавечы прагне людскасці»
раскрыть » / « свернуть
«Без сябрыны побач і я не выжыла б»
раскрыть » / « свернуть
«Адкрыта дарога на неба толькі праз крыж»
раскрыть » / « свернуть
«Хай вам светла будзе ўсім, каго люблю» (з кнігі «я вас люблю»)
раскрыть » / « свернуть
- « первая
- 36
- 37
- 38
- 39
- 40
- . . .
- последняя (62) »
Вясною так пяюць ва мне надзеі, —
Я думала, люблю адну вясну.
Я думала, што восень не цярплю:
Так непрытульна і маркотна ўвосень,
Так адзінока з тым, што не збылося,-
Я думала, што восень не цярплю.
Але загуў прасторы сіні звон —
I колькі часу ўжо адно ўяўленне
У родны край вядзе, як у збавенне, —
Ударыла разлука ў сіні звон.
I ўсё прымаю, лета і зіму,
Паводку бурную і ліставею.
Калі зямля, як сонца, душу грэе —
Багаслаўляю лета і зіму!
Зноў наступнасць мая — без цябе.
Са здзіўленнем і зябкасцю ў целе
Я заўважыла толькі цяпер,
Што таполі зусім абляцелі.
I што луг і зрудзеў, і зліняў,
У рабін паабдзёўбаны гронкі, —
Хоць яшчэ на двары — цеплыня,
Звон нябёсаў пяшчотны і тонкі.
Ліст апалы у пальцах кручу.
На галіне карычневай почка —
Вёснаў будучых соннае вочка.
Ліст апалы у пальцах кручу…
Ноччу вецер шурпаты з оста
I мяцеліцы вал дзевяты,
Як на Богам забыты востраў,
На маю наляцелі хату.
Ліхаманіла шыбы ў вокнах,
Дробна дзверы, як зубы, ляскалі.
Ні зямлі, ні неба. Навокал
Снег ды бура, як над Аляскай.
I шматала хату, як трэску,
Толькі сцены стагналі глуха.
Ды прадраўся ружовай крэскаю
Ўрэшце золак праз завіруху.
I абмяклі пургі парывы,
I на ўздыблены снег упала,
Быццам ёй на кудлаты загрывак
Руку ўладна світанне паклала.
Перапацелі шыбы, учора шызыя,
І цінькаюць цяжкія кроплі зрэдку.
З чаго ж ты, сэрца, радасцю пранізана?
Я толькі ў маі знаю цябе гэткім!
О сэрца, ты такое рызыкоўнае:
У студзені адліга — не прадвесне.
Табе ж хапае промня выпадковага,
Каб ашукацца
І каб уваскрэснуць!
Зусім скалела рыжая лазінка.
Пад панаваннем лютаўскае белі
Зялёны колер стаў амаль паданнем,
Якое ледзь ліпела на краёчку
Нямыслімае памяці яе.
Але аднойчы варухнуўся корань —
I пацяплела ўзрушана зямля,
I лужынкай блакітнаю апаў,
Не ўцяміўшы, што здарылася, снег.
Ускрыкнула ад неспадзеву кнігаўка:
Заместа зледзянелае лазінкі
Ускалыхнуўся сонечны прамень!
I ў воклічах уражанае птушкі
То смех, то недарэчнае рыданне…
Як хораша разгублены ты сёння:
«Чаму цяпер не раніца, а вечар?..»
Так накалела рыжая лазінка…
Лякаюцца: вярнулася зіма…
І ў доказ гэтай з’явы абуральнай
Паказваюць на снег, як на замах
На жаўруковы спеў світальны,
На кані крык і на бусліны крок
Па ўчора абагрэтай лугавіне, —
А сёння
покавак зялёных кроў
Ад маразоў раптовых стыне.
Вярнулася зіма? Так. Зацвіла
Натхнёнай, апантанаю завеяй!
Ды ў халады працяглыя,
з крыла
Буслінага страсаныя,
не веру!
Не марна прагнуў распусціцца бэз,
На ледаход так галасілі кані
Не марна:
каб прачнулася ў табе,
Што сонца
ўсё-такі цябе шукае!
Вы жывыя! Вярнуліся! Нейк амаглі
Пашчу стронцыя, продань дарогі!..
Журавелькі-жураўкі мае, жураўлі,
Сцяг вясны над палескай разлогай!
У Чырвоную кнігу занесены вы,
Бо, як людзям, не заўжды спрыяе
Вам паветра айчыны, наш кут векавы,
Дзе зламыснасць любові наўчае.
Леціцё! — і вяснеюць бары і палі,
Леціцё! — крышаць лёд рэчкі і рэкі.
Хай жа вашая любасць да роднай зямлі
Не спаткае знішчальнай апекі!
У зяленым плашчы наросхрыст
Па гаях вецер чэрвеньскі ходзіць.
Толькі блізкіх збліжае ростань.
Толькі з блізкімі час у згодзе.
Ох, які ты вымаклы, вецер!
Травы ў пояс таое, разутаму…
То дажджынка з ліста ці з сэрца
Ападае пяшчотны смутак?
Як рана васількі завасільковелі!
Ці гэта я спазняюся? Няўжо
Мінулася вясна? Адна аскоміна
Перапарэлых, выгарклых дажджоў…
Спазняюся. Ва ўсім… I рассыпаюцца,
I выпадаюць звёны спакваля,
Як поры года з пачуццёвай памяці,
Памкненняў, дружбы звёны…
А ў палях
Красуе жыта! Як і трэба ў чэрвені.
- « первая
- 36
- 37
- 38
- 39
- 40
- . . .
- последняя (62) »