Трэба дома бывать частей сочинение

Любоў да сваіх вытокаў, «роднага гняздзечка» – гэта не проста пачуццё, а інстынкт усяго жывога. Такі ж самы, як і інстынкт самазахавання. I чым мацнейшы ён у чалавеку, тым мацнейшая яго сувязь з родным карэннем, тым устойлівей будзе чалавек на зямлі. Пісьменнікі вывяраюць сваіх герояў інстынктам лёту, выпрабоўваюць матывамі вяртання ў родныя гнёзды.
Галоўнаму герою рамана Я. Брыля «Птушкі і гнёзды» Алесю Руневічу, як быў яшчэ хлапчуком, маці, прадучы кудзелю, расказвала, што смецюхі, якія на дварэ грабуцца разам з вераб’ямі, – гэта жаўранкі. Тыя самыя жаўранкі, што вясною звіняць з паднябесся званочкамі. А ўзімку, халадамі ды завеямі, грабецца сабе ў конскім гноі ды толькі цвіркае. I нікуды ён не ляціць…
Шэрым смецюхом, што вось сядзіць ды толькі цвіркае, здаўся Алесю Змітрук Саладуха, зямляк з Навагрудчыны.
Птушкай паляцеў бы ён туды, дзе авёс косяць, дзе бульбянішчы пахнуць, а каля градаў пройдзеш – есці захочацца. А як да справы – «я гэта ў кут». Хораша гаварыў Змітрук, што па ядзе ў няволі яшчэ можна пражыць, але ж нуда чалавека поедам есць. Але толькі гаварыў. Ад Алесевай прапановы рыхтавацца да палёту, а потым і ляцець разам адмовіўся. Не пераканалі і Алесевы довады, што родная зямля гарыць у полымі вайны, а яны стаяць на гэтым беразе ды пазіраюць: «А маем мы права стаяць, чакаць, пакуль народу нашаму так цяжка?»
Іншы матыў невяртання ў роднае гняздо ў Цярэня, у якога там дзяцей «поўная хата, якія, можа, без кавалка хлеба сядзяць». «Цярэню і тут добра, не толькі яда ёсць, але і жанчын удосталь, што для яго немалаважна». Цынічна заяўляе ён Алесю: «Дзе мне добра – там і маё!»
Людзі, што страцілі інстынкт лёту ў роднае гняздо, -смецюхі, якія кіруюцца вантробна-страўнікавай псіхалогіяй «дзе мне добра, там і маё». Страціўшы з гэтым інстынктам і «святое штосьці», такія без вагання і душэўных пакут пераступаюць нават праз уласных дзяцей.
Зусім іншае ўсведамленне святога ў героя I. Мележа Васіля. У крытычны момант жыцця, калі ён стаяў перад выбарам, калі вёў спусташальны і знясільваючы бой з самім сабой, калі крывянілася, плакала і стагнала яго душа, кіраваўся не прынцыпам «дзе мне добра, там і маё». Былі ў яго хвіліны, калі здавалася, што ён гатоў кінуць усё «і ісці з Ганнаю па тое шчасце, што недзе ж і праўда, можа, ёсць, можа быць іхнім». У Ганны довады дастаткова пераканальныя: «Рукі е, рабіць умеем! Не прападзём нідзе, пабачыш! На зайздрасць усім жыць будзем!» Не толькі довады Ганны, а і ўсведамленне таго, што галоўная справа яго жыцця рушыцца няўмольнай сілай абставін, што грунт пад нагамі зыбаецца, схілялі Васіля да выбару жыць з каханай. Але ўтрымала менавіта святое і адказнасць за яго: «Ды і пра малое падумаць – як яму, бязбацькавічу няшчаснаму, быць, жывога бацьку маючы! А калі возьме яе хто – звядзе, гад які, за нішто чалавечка, бацькаву кроў!.. Васіль ніколі раней не думаў, што можа быць да некага такая жаласнасць. У душы заўсёды… чуў незвычайную чулую жаласнасць да малога. Дзівіўся, што можа зрабіць адзін дотык ціхага, цёплага цельца дзіцяці – і тады зашчымелі жаласць да малога і вінаватасць».
«Жаласць і вінаватасць» – гэта і ёсць «святое штосьці» ў душы кожнага чалавека. Імя таму святому – Любоў, якая валадарыць людскасцю і вызначае яе.
Апісанне вяртання ў роднае гняздо кампазітара Сцяпана Вячоркі складае змест рамана Н. Гілевіча «Родныя дзеці». Многае перажыў і пабачыў ён за сваё жыццё, але сапраўднае, вечнае ўсвядоміў, толькі калі наведаў родныя мясціны, пабываў ля сваіх вытокаў. I ўсвядоміў Сцяпан Якубавіч, што, якіх бы вышынь ні дасягнуў чалавек, сутнасць яго вызначаецца тым, ці з’яўляецца ён родным сынам сваёй сям’і і сваёй зямлі. Як усвядоміў яшчэ раней, жывучы ўдалечыні ад Радзімы, што талент любога творцы жывіцца сокамі роднай зямлі. Кампазітар Вячорка пераканаўся, што ўладаром беларускай песні (а ён менавіта пра гэта і марыў) можа стаць толькі той, хто ўзгадаваны, успешчаны на нацыянальнай глебе. Крыніцай натхнення для любога мастака з’яўляюцца створаныя народам духоўныя каштоўнасці, жыццё народа, маці-прырода і неруш матчынай мовы.
Вяртанне дадому – вяртанне па «святое штосьці», без якога чалавек нетрывушчы ў гэтым свеце, нежыццястойкі. Героі апавядання В. Карамазава «Дзяльба кабанчыка» таксама час ад часу вяртаюцца дадому, але толькі на… дзяльбу кабанчыка, выгадаванага для сваіх дзяцей самаахвярнай, нямоглай маці. Дзяльба кабанчыка выявіла поўнае маральнае банкруцтва дачок і зяцёў. I толькі сын Сцяпан загадвае спыніць загружаную матчынымі дарункамі машыну і зноў вяртаецца дадому – да адзінокай маці. Яго вяртанне – па «святое штосьці» – дае нам спадзеў, што яшчэ не ўсё страчана. Чакае сваіх сыноў і герой апавядання У. Арлова «Клён». Чакае з надзеяй, што яны, маладыя, дужыя, разумнейшыя за яго (так павінна быць!), парадзяць нешта, дапамогуць уратаваць тое, што яму дорага. Сусед патрабуе спілаваць клён, з якім знітавана ўсё жыццё гаспадара. Клён ведаў яго бацькоў і дзяд’оў, гадаваў яго дзяцей і нават ратаваў у час жыццёвых віхураў. I сыны прыехалі. Клён зразумеў, што ён памрэ менавіта ў дзень іх прыезду. Старэйшаму сыну не цярпелася хутчэй спілаваць дрэва, скончыць справу і вечарам выпіць. Малодшы (клён адчуў гэта) пакутаваў, шкадаваў, але пакорна рабіў тое, што патрабаваў сусед. Выключнае ўздзеянне на чытача дасягаецца прыёмам адухаўлення. Клён надзелены здольнасцю помніць, любіць, трывожыцца, хвалявацца, клапаціцца, разважаць – усім тым, чым, на жаль, валодаюць далёка не ўсе людзі.
Бацькоўскі дом – прошча, святое месца для кожнага чалавека, здольнае лекаваць душу, сунімаць мітушэнне і боль, гаіць раны. Над бацькавай хатай часцей і верагодней, чым дзе-небудзь, можа заззяць высокае неба ідэала. У родным доме хутчэй можа адкрыцца раней нязнанае, проста і лёгка вырашыцца тое, што было тупіковым і невырашальным.
Наведаць любога чалавека, калі той чакае нашага прыходу, – добрая справа, наведаць жа бацькоў – святая.

“Трэба дома бываць часцей…” (Рыгор Барадулін)
…Тако ж и люди, и где зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають.
Ф. Скарына
Вяртанне ў бацькоўскі дом, родныя мясціны – паход у будучыню.
«Ніякія думы чорныя не змогуць», даводзіць герой М. Гарэцкага мудры дзед Яхім студэнту Архіпу, калі будзе моцнай сувязь з родным карэннем, калі «часцей у роднае гняздзечка» залятаць і чэрпаць там, у гэтай святой прошчы сілы, што дапамогуць выстаяць у любыя буры і віхуры.
Любоў да сваіх вытокаў, «роднага гняздзечка» – гэта не проста пачуццё, а інстынкт усяго жывога. Такі ж самы, як і інстынкт самазахавання. I чым мацнейшы ён у чалавеку, тым мацнейшая яго сувязь з родным карэннем, тым устойлівей будзе чалавек на зямлі.
Пісьменнікі вывяраюць сваіх герояў інстынктам лёту, выпрабоўваюць матывамі вяртання ў родныя гнёзды.

Наведаць любога чалавека, калі той чакае нашага прыходу, – добрая справа, наведаць жа бацькоў – святая. Бацькі чакаюць нас заўсёды. Толькі не заўсёды будуць чакаць… I потым «не трэба анікому ён, сум ля сляпых слупкоў», як папярэджвае ўсіх лірычны герой верша Р. Барадуліна:
Наведвайце бацькоў,
пакуль яны жывыя,
Пакуль дымяцца коміны-
нагрэйцеся ў бацькоў.

Любіць трэба жывых. I «лепшая памяць аб мёртвых» – наша любоў да жывых.

Светило науки — 109 ответов — 9551 помощь

Любоў да сваіх вытокаў — гэта не проста пачуццё, а інстынкт усяго жывога. Такі ж самы, як інстынкт самазахавання. I чым мацнейшы ён у чалавеку, тым мацнейшая яго сувязь з родным карэннем, тым устойлівей будзе чалавек стаяць на зямлі. Вяртанне дадому — вяртанне па «святое штосьці», без якога чалавек нетрывушчы ў гэтым свеце, нежыццястойкі.Бацькоўскі дом — святое месца для кожнага чалавека, якое лечыць душу, гоіць раны, сунімае боль. Над бацькавай хатай часцей і верагодней, чым дзе-небудзь, можа заззяць высокае неба ідэала. У родным доме хутчэй можа адкрыцца раней нязнанае, проста і лёгка вырашыцца тое, што было тупіковым і невырашальным. Наведаць любога чалавека, калі той чакае нашага прыходу, — добрая справа, наведаць жа бацькоў — святая. Бацькі чакаюць нас заўсёды. Таму не трэба забываць прыязджаць да іх час ад часу і атрымліваць асалоду ад размоў з блізкімі і роднымі.

Гость:

У вершы Р.Барадуліна «Трэба дома бываць часцей» асноўная думка ідзе пра наш родны дом, які усё наша жыццё грэе, расціць, дапамагае, абараняе ад дажджу, снегу і так далей.
Аўтар верша хоча нас навучыць берагчы свой дом, які на працягу ўсяго нашага жыцця займае першыя месцы ў нашым жыцці; а такжа, аўтар хоча нас навучыць ніколі не забываць сваю родную хату: «Не забыць сцежкі той, што цябе На дарогу выводзіла з дому».
У тэксце гэтага верша часта згадваецца слова «дом». Ты можаш лічыць сваім домам вуліцу, свой горад, дзе ты вырас і пражыў дастаткова часу ў ім, свой матэрыяльны дом, у якім ты спіш, ці робіш свае штодзённыя справы там. І, нас аўтар заклікае праз свой верш не забываць свой дом, няхай гэта будзе вуліцай, або тваім матэрыяльным домам, але абараняць яго, засцерагаць яго для таго, каб наступнае пакаленне магло з гонарам назваць ваша імя з ліку тых, хто абараняў, бараніў, клапаціўся ў сваім любімым доме можа быць нават і на працягу ўсяго яго жыцця.

Теги: Анализ, Р.Барадулин, Р.Барадудін, Аналіз, верш, Трэба дома бываць часцей, Трэба дома бываць часцей, стихотворение, сочинение, сачыненне, описание, апісанне.

У вершы Р.Барадуліна «Трэба дома бываць часцей» асноўная думка ідзе пра наш родны дом, які усё наша жыццё грэе, расціць, дапамагае, абараняе ад дажджу, снегу і так далей.

Аўтар верша хоча нас навучыць берагчы свой дом, які на працягу ўсяго нашага жыцця займае першыя месцы ў нашым жыцці; а такжа, аўтар хоча нас навучыць ніколі не забываць сваю родную хату: «Не забыць сцежкі той, што цябе На дарогу выводзіла з дому».

У тэксце гэтага верша часта згадваецца слова «дом». Ты можаш лічыць сваім домам вуліцу, свой горад, дзе ты вырас і пражыў дастаткова часу ў ім, свой матэрыяльны дом, у якім ты спіш, ці робіш свае штодзённыя справы там. І, нас аўтар заклікае праз свой верш не забываць свой дом, няхай гэта будзе вуліцай, або тваім матэрыяльным домам, але абараняць яго, засцерагаць яго для таго, каб наступнае пакаленне магло з гонарам назваць ваша імя з ліку тых, хто абараняў, бараніў, клапаціўся ў сваім любімым доме можа быць нават і на працягу ўсяго яго жыцця

Главная » 2014 » Апрель » 21 » «Трэба дома бываць часцей»

23:01

«Трэба дома бываць часцей»

Шпакоўская Ксенія, 8 «А» клас

Кожны чалавек пачынае сваё жыццё побач з бацькамі. Дзеці прывыкаюць, што бацькі заўсёды побач. Усё з’яўляецца такім натуральным. Пакуль жывыя бацькі, дзеці не задумваюцца пра дапамогу ім. Лічаць, што бацькі могуць і самі ўсё зрабіць. А некаторыя нават думаюць, што бацькі павінны дапамагаць сваім дзецям заўсёды.

Пакідаючы родны дом, мы рэдка прыязджаем да бацькоў, у родную хату. А бацькі заўсёды чакаюць нас, ім патрэбна наша ўвага. Яны павінны ведаць, што ў нас усё добра.

Не трэба забываць пра блізкіх, пра месца, дзе прайшло дзяцінства. Наведвайце бацькоў. Размаўляйце з імі. Хто ж, як не яны, дапаможа патрэбнай парадай і падкажа выйсце са складанай сітуацыі?!

Бывайце ж дома часцей!

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5

Категория: Поэзия и проза |
Просмотров: 1900 |
Добавил: Елена

| Рейтинг: 0.0/0

Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.

[

Регистрация

|

Вход

]

Литература,

вопрос задал sonya6177,

7 лет назад

Срочно! Сочинение по теме: «Трэба дома бываць часцей»

Ответы на вопрос

Ответил lena186

0

дом это это родной край 
Чем является дом для человека . Это самое уютное место на всей планете . Дома всегда будет ждать у камина мама . Ты подойдёшь к дому и сразу почувствует что тебя там ждут . Даже когда ты находился на островах около лилового моря ты чувствовал что дома все ровно сейчас было бы тепло и спокойно . С домом нельзя раз лучатся , нужно быть частей дома !!!

Предыдущий вопрос

Следующий вопрос

Новые вопросы

Химия,
5 лет назад

За ранее спасибо. Атомные орбитали углерода в молекулах аренов находятся в состоянии: А)sp3 гибридизации б) sp2 гибридизации в) sp гибридизации г) sp3d2 гибридизации…

Химия,
5 лет назад

Осуществите цепочку превращений:
P -> P2O5 -> Ca3(PO4)2 -> Ca(OH)2 -> CaCl2
Желательно акцент не на самом ответе, а на объяснении, почему именно это нужно сделать :P…

Алгебра,
7 лет назад

найдите координаты точек , отстоящих на расстояние 4,5 единичного отрезка от точки M(2,3)…

Математика,
7 лет назад

указать дробь со знаменателем 9, которая больше одной седьмой и меньше двух седьмых
заранее спасибо…

Алгебра,
7 лет назад

Вычислить площадь поверхности прямоугольного параллелепипеда, у которого длина,ширина и высота соответственно равны: 5,2 м ; 0,5 м ; 5 м . Заранее спасибо!

Математика,
7 лет назад

Найди плошадь прямоугольника, со сторонами 34,5 дм и 21,5 дм.  Обратите внимание на единицы измерения в ответе. 1)  см2 2)  дм2 3)  м2      Найди плошадь прямоугольника, со сторонами 121 см и…

Понравилась статья? Поделить с друзьями:

Новое и интересное на сайте:

  • Трушин параметры с нуля до егэ
  • Трушин курсы егэ
  • Трушин книга егэ
  • Трушин егэ стереометрия
  • Трушин егэ слив

  • 0 0 голоса
    Рейтинг статьи
    Подписаться
    Уведомить о
    guest

    0 комментариев
    Старые
    Новые Популярные
    Межтекстовые Отзывы
    Посмотреть все комментарии